Кракаўская музычная акадэмія

Кракаўская музычная акадэмія (польск.: Akademia Muzyczna w Krakowie) — польская вышэйшая музычная навучальная ўстанова ў Кракаве.

Кракаўская музычная акадэмія
Выява лагатыпа
Заснаваны 1888[1]
Рэктар Wojciech Widłak[d][2]
Студэнты 650
Краіна
Размяшчэнне
Сайт amuz.krakow.pl (польск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Заснавана ў 1888 годзе як Кансерваторыя музычнага таварыства (польск.: Konserwatorium Towarzystwa Muzycznego). Першым кіраўніком кансерваторыі стаў кампазітар Уладыслаў Жаленскі, апякункай установы была княгіня Марцаліна Чартарыйская (1817—1894), якая некалі ў Парыжы брала ўрокі фартэпіяна ў Фрыдэрыка Шапена. Кансерваторыя дасягнула росквіту ў 2-й палове 1920-х гадоў, калі колькасць студэнтаў дасягала 600, а сярод выкладчыкаў былі міжнародна вядомыя спецыялісты (у прыватнасці, у 1928 годзе клас фартэпіяна вёў Эган Петры)[3]. У пачатку 1940 года кансерваторыя закрыта нямецкімі акупацыйнымі ўладамі.

Ужо ў 1945 годзе кансерваторыя аднавіла дзейнасць. З 1946 года Кракаўская дзяржаўная вышэйшая музычная школа (польск.: Państwowa Wyższa Szkoła Muzyczna). З 1979 года цяперашняя назва[4].

Рэктары

правіць

Крыніцы

правіць
  1. ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942
  2. https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/5befab98-bc6e-4039-8315-eed54f8cce0f Праверана 17 верасня 2022.
  3. AMKP(нявызн.). Akademia Muzyczna im. Krzysztofa Pendereckiego w Krakowie. Праверана 24 сакавіка 2024.
  4. Historia - Akademia Muzyczna w Krakowie(недаступная спасылка). web.archive.org (3 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2012. Праверана 24 сакавіка 2024.

Спасылкі

правіць