Кракаўскі паход Льва Данілавіча
Кракаўскі паход — ваенная кампанія войскаў галіцка-валынскага князя Льва Данілавіча разам з татарамі Нагая супраць польскага князя Лешака Чорнага. Асноўныя падзеі паходу адбыліся ў 1280 годзе пасля смерці бяздзетнага князя Баляслава Сарамлівага, на спадчыну якога прэтэндаваў Леў Данілавіч. Аднак галіцка-валынскага валадара не падтрымала кракаўскае баярства і ён вырашыў дамагацца поспеху ваеннай сілай. Паход скончыўся поўным разгромам войскаў Льва Данілавіча і яго праследаваннем польскімі войскамі аж да Галіцка-Валынскай зямлі.
Кракаўскі паход Льва Данілавіча | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Руска-польскія войны | |||
Дата | 1280 | ||
Месца | Польскае каралеўства: Сандамірская зямля | ||
Прычына | Дамаганні Льва Данілавіча на польскі трон і польскія землі; смерць бяздзетнага караля Баляслава Сарамлівага | ||
Вынік | Паражэнне галіцка-валынскіх войскаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Перадгісторыя
правіцьУ другой палове XIII стагоддзя Галіцка-Валынскае княства, якое стала ў 1254 годзе Рускім каралеўствам, вяло актыўную знешнюю палітыку на Захадзе. Так, яшчэ пры Даніле Раманавічу, войскі княства ўдзельнічалі ў войнах з Літвой і Аўстрыяй (у апошняй сын Даніла, Раман Данілавіч, змагаўся за ўладу). У 1267 годзе Шварн Данілавіч стаў вялікім князем літоўскім, што яшчэ больш умацавала міжнародны прэстыж галіцка-валынскіх Раманавічаў.
З Польшчай Галіцка-Валынскае княства звязвала доўгая гісторыя супрацьстаяння, пачынаючы з 1205 года, калі ў бітве пры Завіхасце быў забіты князь Раман Мсціславіч, пасля чаго польскія князі на працягу сарака з лішнім гадоў удзельнічалі ў барацьбе за галіцкі сталец і галіцкія землі. У 1230-х — 1240-х гадах Раманавічы падтрымлівалі Конрада Мазавецкага ў барацьбе супраць яго дзядзькі Баляслава V, што абумовіла ўдзел кракаўскіх войскаў на баку Расціслава Міхайлавіча Чарнігаўскага ў Яраслаўскай бітве ў 1245 годзе, зрэшты, там яны былі разбіты Данілам Галіцкім. У 1259—1260 гадах адбыўся сумесны паход галіцка-валынскіх князёў Данііла і Васількі Раманавічаў і татараў цемніка Бурундая ў Кракаўскую зямлю. Падчас паходу быў узяць горад Сандамір, практычна ўсё насельніцтва якога было знішчана, пасля быў узяты і сам Кракаў. Манголы цалкам пакінулі Польшчу толькі ў 1260 годзе, краіне была нанесена велізарная шкода. Гэта прывяло да яшчэ большай дэцэнтралізацыі і падзення аўтарытэту княжацкай улады ў Польшчы.
Тым часам, пасля смерці бацькі, князь Леў Данілавіч распачаў некалькі спроб па здабыцці трона суседніх дзяржаў. Ён разлічваў на літоўскі сталец, калі ў 1269 годзе памёр бяздзетным яго брат, князь літоўскі Шварн. Але, літоўская знаць аддала перавагу не Льву, а яго былому саюзніку Трайдзеню. У 1269 і 1274 Леў удзельнічаў у паходах у літоўскія землі. Паводле летапісу, яны завяршыліся «перамогай і чэсцю вялікай», але літоўскі прастол Льву не дастаўся.
У 1279 годзе памёр князь Польшчы Баляслаў V Сарамлівы. Ён памёр бяздзетным, таму, стала ясна, што не пазбегнуць спрэчкі за кракаўскі сталец. Прэтэндэнтамі на яго сталі серадзскі князь Лешак Чорны, сын Казіміра Куяўскага з дынастыі Пястаў, Конрад Чэрскі, сын Земавіта Мазавецкага і ўнук Данілы Галіцкага (сын яго дачкі Пераяславы) і іншыя. Адным з прэтэндэнтаў стаў і Леў Данілавіч, чыя жонка Канстанцыя была роднай сястрой Кунегунды (Кінгі), жонкі Баляслава Сарамлівага (яны абедзве былі дочкамі караля Венгрыі Белы IV Арпада).
Паход
правіцьСандамір
правіцьПасля смерці Баляслава, як сказана ў летапісе, Леў Данілавіч «прагнуў польскай зямлі»[1], аднак, кракаўскія баяры выбралі на старэйшы ў Польшчы сталец князя Лешака Чорнага. Пасля гэтага Леў вырашыў здабыць карону сілай і звярнуўся па дапамогу да ардынскага беклярбека Нагая, які даслаў татарскія войскі на чале з ваяводамі Канчаком, Казеем і Кубатанам[1](«…да емоу помочь ѡканьнаго Кончака . и Козѣӕ . и Коубатана»). Леў адправіўся ў паход разам з сынам Юрыем, іншыя галіцка-валынскія князі — брат Льва Мсціслаў Данілавіч, яго сын Данііл Мсціславіч і стрыечны брат, князь валынскі Уладзімір-Іван Васількавіч — не хацелі ісці са Львом, але былі прымушаны татарамі («няволяй татарскаю»).
Войскі, якія падышлі да Сандаміра, сталі на беразе Віслы, пасля пачалі пераходзіць яе па лёдзе. Спачатку пераправіўся Леў са сваім палком, затым — Юрый, Мсціслаў і Даніла Мсціславіч. Леў з большай часткай войска рушыў у бок Капшыўніцы. Войскі Уладзіміра Васількавіча накіраваліся да Осека, бо ён даведаўся, што ў лесе паблізу Осека знаходзіцца шмат «дабра», якое блага ахоўваецца («…ѡсѣкъ во лѣсѣ полнъ люди и товара . не взиманъ бо бѣ никоторою же ратью»[1]), і выслаў за ім войска на чале з Кафілатам і Слязенцам. Адбылася зацятая бітва пры Осеку, уладзімірцы адолелі палякаў, узялі шмат палонных і вялікую здабычу.
Газліца
правіцьАсноўныя сілы галічан працягвалі рух у кірунку да Капшыўніцы, і 23 лютага 1280 года яны сустрэліся з польскімі сіламі ваявод Варша, Пятра Багорыі і Януша Старжа каля сяла Газліца паблізу Капшыўніцы. Паводле звестак польскіх храністаў, галіцкія войскі значна пераважалі колькасцю польскія, урэшце, Ян Длугаш, які прыводзіць такія звесткі[2], схільны перабольшваць колькасць галічан. Войскі Льва былі ўшчэнт разбіты, загінула шмат баяраў і «добрых слуг», князь пакінуў Польшчу «з вялікай ганьбай»[1].
Польскія войскі пачалі праследаванне, яго апісвае Ян Длугаш, кажучы, што гналіся да самага Львова. Пасля чаго 7 сакавіка польскія войскі вярнуліся з Галіцкай зямлі. У гэтым паходзе, паводле звестак тых жа польскіх храністаў Леў страціў 8 тысяч забітымі і 2 тысячы параненымі.
Наступствы
правіцьУ 1281 годзе адбыўся паход палякаў на чале з Лешакам Чорным у адказ, супраць Льва Данілавіча. Палякі ўварваліся ў горад Перавораск, перабіўшы тамтэйшае насельніцтва, не пашкадаваўшы ні старых, ні дзяцей. Пасля гэтага палякі пакінулі Галіцкую зямлю.
У гэтым жа годзе пачалася чарговая міжусобная вайна паміж Лешакам Чорным, Конрадам Чэрскім і Баляславам Мазавецкім (апошнія два былі ўнукамі Данілы Галіцкага). Леў падтрымаў Баляслава, аднак да смерці Лешака Чорнага новых адкрытых канфліктаў з Польшчай не адбывалася. У 1292 годзе, скарыстаўшы канфлікт валадароў Польшчы і Чэхіі, разбіў палякаў і далучыў да Галіцыі Люблін. Незадоўга да сваёй смерці (1301) Леў яшчэ раз хадзіў на Польшчу і вярнуўся «з вялікай здабычаю і палонам».