Эканамічны ўніверсітэт у Кракаве

Эканамічны ўніверсітэт у Кракаве (польск.: Uniwersytet Ekonomiczny w Krakowie) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы эканамічных навук, якая знаходзіцца ў Кракаве.

Эканамічны ўніверсітэт у Кракаве
польск.: Uniwersytet Ekonomiczny w Krakowie
Арыгінальная назва польск.: Uniwersytet Ekonomiczny w Krakowie
Міжнародная назва Cracow University of Economics
Заснаваны 1925
Тып эканамічны ўніверсітэт
Рэктар Станіслаў Мазур
Студэнты 15 000
Размяшчэнне Кракаў
Юрыдычны адрас вул. Ракавіцкая 27,
31-510 г. Кракаў, Польшча
Сайт uek.krakow.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Вучэльня была заснавана 28 мая 1925 года як Вышэйшая гандлёвая школа. У 1937 годзе яна была ператворана ў Гандлёвую акадэмію і атрымала такім чынам статус вышэйшай навучальнай установы. Пасля пачатку вайны акадэмія, як і іншыя польскія вучэльні, была зачынена, а яе прафесары — разам з выкладчыкамі Ягелонскага ўніверсітэта і Горнай акадэміі — арыштаваны і вывезены ў канцлагеры. У 1950 годзе адноўленая пасля вайны акадэмія была ператворана ў Вышэйшую эканамічную школу з трыма факультэтамі. У 1974 годзе яна атрымала назву Эканамічнай акадэміі ў Кракаве, а праз год было ўрачыста адзначана яе 50-годдзе. У адпаведнасці з законам ад 6 ліпеня 2007 года вучэльне была прысвоена актуальная назва.

Структура правіць

  • калегіум эканомікі, фінансаў і права
  • калегіум публічнай гаспадаркі і адміністрацыі
  • калегіум навук аб упраўленні і якасці

Спасылкі правіць