Кракоцкі валун

Кракоцкі валун — геалагічны помнік прыроды, знаходзіцца каля 2 км на ўсход ад вёскі Вялікая Кракотка Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.

Кракоцкі валун

АпісаннеПравіць

Вялізны валун з чырвонага граніту ўвесь пакрыты мохам. Ён паціху разбураецца, кавалкі граніту ад камлыгі адломліваюцца. Узрост гэтага валуна ацэньваюць у 150—200 тысяч гадоў. Агульная плошча валуна 6,7 м²[1].

Зноскі