Адкрыць галоўнае меню

Крамбамбуля (гурт)

беларускі гурт

Крамбамбу́ля — беларускі гурт, які выконвае музыку ў змяшаным стылі пад уплывам року ды поп-фолку. Заснаваны ў 2001 годзе Лявонам Вольскім ды музыкамі гурту «Hasta la Fillsta». Гурт выпусціў шэсць студыйных альбомаў, зборнік найлепшых песень ды два інтэрнэт-сінгла. Песні напісаны пераважна па-беларуску, а таксама па-польску і на некаторых іншых мовах (

Крамбамбуля
Basowiszcza-2007-Krambambula.JPG
Крамбамбуля на «Басовішчы-2007»
Асноўная інфармацыя
Жанры поп-рок, фолк
Гады 2001 — дагэтуль
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Мінск
Адкуль Мінск
Мова песень беларуская, іншыя
Лэйблы West Records, GO-Records
Склад Лявон Вольскі
Алесь-Францішак Мышкевіч
Алег Гарус
Павел Аракелян
Андрэй Якубчык
Павел Мамонаў
Былыя
ўдзельнікі
Сяргей Канановіч
Уладзіслаў Плюшчаў
Аляксандр Хаўкін
Мікола Белановіч
Сяргей Міхалок
Аляксандр Кулінковіч
Гюнэш Абасава
Аляксандр Быкаў
Паўлюк Рысь
Павел Кудрын
Іншыя
праекты
N.R.M.
Zet
Neuro Dubel
Ляпіс Трубяцкі
Jitters
krambambula.by
Commons-logo.svg Крамбамбуля на Вікісховішчы
Падрабязней гл. таксама: Drabadzi-drabada
).

Назва гурта паходзіць ад назвы аднайменнага напою. У 2005 годзе ў «Кліп-марафоне» песня «Турысты» перамагла ў намінацыі «Анімацыйныя кліпы», а «Абсэнт» — у намінацыі «Лірыка». У 2007 годзе гурт прыняў удзел у пазаконкурснай частцы фестывалю Басовішча-2007. Удзельнічалі ў фестывалі «Кубак Піва».

У 2010 склад гурта цалкам абноўлены (ад першага складу застаўся толькі Лявон Вольскі). У новым складзе гурт запісаў новы сінгл «Раз-два-тры — усе за стол!»[1].

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і акцый пратэсту шэраг гуртоў і музыкаў трапілі пад негалосную забарону, Крамбамбуля таксама апынулася ў чорным спісе.[2] Гурт быў вымушаны праводзіць канцэрты і прэзентацыі новых дыскаў за мяжой.

2011 год адзначаны альбомам «Драбадзі-драбада» з каверамі на папулярныя народныя песні свету, якія запісваліся на беларускай мове і на мове арыгіналу. Дыск вылучаецца выразным рокавым гучаннем. Песні гурта гучалі ў кароткаметражным фільме «Колер кахання» і стужцы 2010 года «Дастыш фантастыш». Апошні альбом, «Чырвоны штраль», убачыў свет у 2015 годзе, мае выразную партызанска-паўстанчую тэматыку; у музычным плане быў замацаваны ўхіл ад першапачатковай застольнай стылізацыі гурта да больш цяжкага гучання, якое, аднак, захавала іранічнасць і імкненне да музыкальных цытат і адсылак.

Па словах франтмэна, альбом «Чырвоны штраль» мусіць стаць апошнім у гісторыі гурта.[3] Аднак ён не спыняе сваё існаванне, працягваючы канцэртную дзейнасць.

У 2017 годзе адбыўся першы за апошнія 9 гадоў канцэрт гурта.[4]

Змест

ДыскаграфіяПравіць

УдзельнікіПравіць

Былыя ўдзельнікі:

Запрошаныя выканаўцы:

Іншыя ўдзельнікі:

  • Ігар Назаранка: дызайн (ад 2003)
  • Павел Кузюковіч: валторна (2004)
  • Іван Галушка: трамбон (2004)
  • Зміцер Ціхановіч: труба (2004)
  • Уладзімір Федарук: акардэон (2004)
  • Аляксандр Старажук: перкусія (2004)
  • Павел Кудрын: флейта (2004)
  • Юрась Жданаў: труба (2007)
  • Улляна Найдзен: спеў (2007)
  • Ганна Казлова: спеў (2007)

Зноскі

СпасылкіПравіць