Крэмэнчуцкая магнітная анамалія
(Пасля перасылкі з Крамянчугская магнітная анамалія)
Крэмэнчуцкая магнітная анамалія[1] — адзін з жалезарудных раёнаў Украіны (Палтаўская вобласць), на рацэ Дняпро.
Адкрыта ў 1928 годзе вядомым ленінградскім геолагам і геафізікам Андрэем Стронай і з'яўляецца працягам Крыварожскага жалезаруднага басейна - а менавіта паўночнай часткай Крыварожска-Крэмэнчуцкй жалезаруднай паласы. Радовішчы магнетытавых кварцытаў да глыбіні 500 м з запасамі 4-4,5 млрд т. і багатых жалезных руд з разведанымі запасамі 220 млн. т. Утрыманне жалеза ў кварцытах 25-40%, у багатых рудах 58%.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Літаратура
правіць- Крамянчугская магнітная анамалія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).