Крамя́ніца[1] (трансліт.: Kramianica, руск.: Кремяница) — вёска ў Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Крамяніцкага сельсавета. Насельніцтва 158 чал. (1997). Знаходзіцца за 12 км на паўночны захад ад Зэльвы, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Лябяды (лінія Ваўкавыск — Баранавічы), на рацэ Самараўка (Крамяніца).

Вёска
Крамяніца
Касцёл Св. Юрыя
Касцёл Св. Юрыя
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 100 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1564
Аўтамабільны код
4
Крамяніца на карце Беларусі ±
Крамяніца (Беларусь)
Крамяніца
Крамяніца (Гродзенская вобласць)
Крамяніца

Гісторыя правіць

Упершыню Крамяніца згадваецца ў 2-й палове XV ст. як двор Рачковічаў у Ваўкавыскім павеце. У 1498 годзе вялікі князь Аляксандр пацвердзіў правы на маёнтак кухмістру вялікай княгіні Алены Мікалаю Юндзілавічу (Рачковічу). Юндзілы-Рачковічы валодалі Крамяніцай на працягу XVI—XVIII ст. На карце Т. Макоўскага (1613) паселішча пазначыана як мястэчка. У XVII ст. маёнтак падзяляўся на 2 часткі: уласна Крамяніца і Крамяніца Старая (пазней Крамяніца Горная і Крамяніца Дольная). У 1617 годзе ў Крамяніцы Дольнай кашталян віцебскі Мікалай Вольскі заснаваў мураваны касцёл Святога Юрыя. У 1690 годзе Крамяніцай Дольнай (15 дымоў) валодаў віцебскі стольнік Міхал Юндзіл, у мястэчку Крамяніца было 82 дымы, 2 карчмы, 2 млыны. Станам на 1790 год — млын, карчма, шпіталь для бедных.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Крамяніца ў складзе Расійскай імперыі, у Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні. Паводле перапісу (1897), была вёска Крамяніца Горная (32 двары, 2 крамы, кузня) і маёнтак Крамяніца Дольная, якімі валодаў граф дэ Жэльві. Пазней усе населеныя пункты зліліся ў адну вёску.

 
Касцёл, 1940

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Крамяніца ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства.

З 1939 года Крамяніца ў БССР, у 1940 годзе стала цэнтрам сельсавета Зэльвенскага раёна. Станам на 1972 год—84 двары, на 1997 год — 73.

Насельніцтва правіць

Інфраструктура правіць

Сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Славутасці правіць

Страчаная спадчына правіць

  • Кляштар канонікаў латэранскіх (XVII ст.)

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Валерый Шаблюк. Крамяніца // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 247.
  3. Крамяніца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 448.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць