Крано́цкая сопка, Краноцкі (руск.: Кроноцкая Сопка, Кроноцкий) — дзеючы вулкан у Расіі, на ўсходнім узбярэжжы Камчаткі. Адносіцца да стратавулканаў.

Краноцкая сопка
руск. Кроноцкая Сопка
Краіна
РэгіёнКамчацкі край
Форма вулканастратавулкан 
Апошняе вывяржэннеУ гістарычны перыяд, а таксама слабое фрэатычнае ў XX стагоддзі 
Вышыня вяршыні3528 м 
Краноцкая сопка (Расія)
Краноцкая сопка
Краноцкая сопка (Камчацкі край)
Краноцкая сопка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вышыня 3528 м. Вяршыня — правільны рабрысты конус. Кратар запоўнены экструзіўным коркам, ёсць фумаролы (асабліва актыўная іх дзейнасць адзначана ў 1923 годзе). Вулкан складзены базальтавымі і андэзітавымі дзындрамі, лавамі, попелам. Вывяржэнні рэдкія.

Ніжнія схілы вулкана пакрытыя лясамі з кедравага сланіку і каменнай бярозы, у верхняй частцы — ледавікі і снежнікі. Верагодна, з’яўляецца адным з самых маляўнічых вулканаў Камчаткі.

Ля падножжа заходняга схіла — Краноцкае возера.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць