Краснаград

горад у Харкаўскай вобласці

Краснаград[2][3] (укр.: Красноград) — горад у Харкаўскай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Краснаградскага раёна і Краснаградскай гарадской грамады. Да 17 ліпеня 2020 года складаў Краснаградскі гарадскі савет, у які таксама ўваходзілі пасёлкі Дасліднае, Кумы і Стэпавае. Насельніцтва 21 352 чалавек (1 студзеня 2012).

Горад
Краснаград
укр.: Красноград
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Плошча
  • 13,55 км²
Вышыня цэнтра
170 м
Насельніцтва
  • 20 013 чал. (2021)[1]
Часавы пояс
КААТУУ
6323310100
Афіцыйны сайт
Краснаград на карце Украіны ±
Краснаград (Украіна)
Краснаград
Краснаград (Харкаўская вобласць)
Краснаград

Геаграфія правіць

Краснаград стаіць на правым беразе ракі Бераставай, за 101 км на паўднёвы захад ад абласнога цэнтра — Харкава. На процілеглым беразе ракі размешчана сяло Наталіна; з паўночнага боку горад мяжуе з вёскай Пясчанкай.

Горад ляжыць на водападзельным плато, якое крута спускаецца да правабярэжжа даліны ракі Бераставай. Агульны нахіл паверхні назіраецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад у бок ракі.

Клімат — умерана кантынентальны. Сярэднямесячная тэмпература студзеня — −7,2 °C, ліпеня — +20,8 °C. Абсалютны максімум — +37 °C, мінімум — −35 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 536 мм.

Плошча горада — 1355 га, з іх 58 % забудавана. Насельніцтва на 1 студзеня 1992 года — 27,6 тыс. чалавек. У параўнанні з 1979 годам зменшылася на 17,9 %.

Гісторыя правіць

Заснаваны і атрымаў статус горада ў 1731 годзе.

Насельніцтва правіць

Насельніцтва
1959 1970 1979 1989 2001 2012
15 419 18 386 23 374 26 878 22 670 21 352

Зноскі

  1. Розподіл наявного населення за типом місцевостіДзяржаўная служба статыстыкі Украіны. Праверана 16 красавіка 2022.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16). — карта Харкаўскай вобласці
  3. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»

Спасылкі правіць