Краснадворскі сельсавет
Краснадво́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. — вёска) Краснадворцы.
Краснадворскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Салігорскі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Краснадворцы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 2 651 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 174 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Краснадварэцкі (Краснадворскі) сельсавет у складзе Старобінскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старобінскім раёне БССР. З 1935 года ў Старобінскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старобінскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 11 кастрычніка 1961 года ў склад сельсавета з Чапялёўскага сельсавета перададзены вёскі Астроўкі, Балотчыцы і Касынічы[1]. З 25 снежня 1962 года — у складзе Любанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у Салігорскім раёне. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Чапялёўскага сельсавета з вёскамі Прусікі, Прусы, Чапялі[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 2508 чалавек[3], з іх 94,1 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 0,8 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 2651 чалавек[5].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 кастрычніка 1961 года // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 25 кастрычніка 2020.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.