Краснае (возера, Ушацкі раён, басейн Тураўлянкі)
Кра́снае возера — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Тураўлянка. Знаходзіцца за 25 км на ўсход ад Ушачаў, за 0,8 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Краснае, за 600 м на поўдзень ад вёскі Красная Горка, за 1 км на паўночны ўсход ад возера Бярозаўскае.
Краснае возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,38 км |
Шырыня | 0,15 км |
Плошча | 0,04 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 0,85 км |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
|
|
|
|
|
|
Плошча возера Краснае складае 0,04 км². Даўжыня возера 0,38 км, найбольшая шырыня — 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі — 0,85 км.
Возера размешчанае на ўсходняй ускраіне лесу. Вакол вадаёма знаходзіцца забалочаная абалона, якая на захадзе парасла лесам, а на ўсходзе — хмызняком. Краснае злучанае канавай з возерам Бярозаўскае.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі — Мн.: БелЭн, 1994.
- Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план / Редактор: С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)
Спасылкі
правіць- Возера Краснае на сайце «Белорусский Посейдон» Архівавана 10 жніўня 2013.