Краснае (гміна)

гміна ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі

Гміна Краснае (польск.: Gmina Kraśne, таксама gmina Krasne, першап. gmina Krasnosielsk) – колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Навагрудскім ваяводстве, Віленскай зямлі, Віленскім ваяводстве Польскай Рэспублікі. Сядзіба размяшчалася ў мястэчку Краснае (1012 жых. у 1921 годзе[1])[2].

Краснае
польск.: Gmina Kraśne
Краіна
Уваходзіць у 1921—1927: Вілейскі павет
1927—1939: Маладзечанскі павет
Уключае 113 грамад
Адміністрацыйны цэнтр Краснае
Дата ўтварэння 1921
Дата скасавання 1939
Насельніцтва (1921) 9 431[1]

У самым пачатку міжваеннага перыяду гміна Краснае ўваходзіла ў склад Вілейскага павета Навагрудскага ваяводства[1]. 13 красавіка 1922 года гміна разам з астатнім Вілейскім паветам была ўключана ў склад польскай Віленскай зямлі[3], ператворанай 20 студзеня 1926 года ў Віленскае ваяводства.

1 красавіка 1927 года гміна ўвайшла ў склад новаўтворанага Маладзечанскага павета таго ж ваяводства[4].

У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.

Зноскі

  1. а б в Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej - Tom VII - Część II - Ziemia Wileńska – Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
  2. Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej - podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
  3. Dz. U. z 1922 r. Nr 26, poz. 213 – Art. 8.
  4. Dz. U. z 1925 r. Nr 67, poz. 472, зменены Dz. U. z 1926 r. Nr 26, poz. 158, зменены Dz. U. z 1927 r. Nr 8, poz. 62