Краснапольскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскай вобласці Беларусі

Краснапо́льскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Краснаполле. Падзелены на 5 сельскіх саветаў.

Краснапольскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Магілёўская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Краснаполле
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Аляксандр Леанідавіч Трушкін[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 85,2 %, руская 13,82 %
Размаўляюць дома: беларуская 66,46 %, руская 32,27 %[2]
Насельніцтва (2009)
11 176 чал.[2] (21-е месца)
Шчыльнасць 9,13 чал./км² (21-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 96,02 %,
рускія — 2,96 %,
іншыя — 1,02 %[2]
Плошча 1 223,04[3]
(16-е месца)
Краснапольскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Вятрак у в. Казельская Буда

Геаграфія правіць

Краснапольскі раён займае паўднёвую частку Аршанска-Магілёўскай раўніны (паўднёвы ўсход Магілёўскай вобласці). На паўночным захадзе мяжуе са Слаўгарадскім раёнам, на поўначы — з Чэрыкаўскім і Клімавіцкім раёнамі, на ўсходзе — з Касцюковіцкім раёнам, на поўдні — з Краснагорскім раёнам Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі, на паўднёвым захадзе — з Кармянскім і Чачэрскім раёнамі Гомельскай вобласці.

Плошча раёна складае 122 456 га. Занята лесам 57 132 га, сельскагаспадарчыя ўгоддзі складаюць 46 705 га. Асноўныя рэкі — Галуба, Ельня, Жавуніца, Кляпінка, Покаць, Сянна[4]Тур’яй), Якушоўка, прытокі ракі Беседзь — Палуж (з прытокамі Куракоўка і Горанка), Каўпіта. Найбольш буйным штучным вадаёмам з’яўляецца Палужскае вадасховішча (136 га).

Тэрыторыя забруджана радыенуклідамі пасля Чарнобыльскай тэхнагеннай катастрофы (1986); жыхары масава перасяляліся ў паўторна створаны Дрыбінскі раён[5].

Гісторыя правіць

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Краснаполле. 20 жніўня 1924 года падзелены на 16 сельсаветаў: Беразяцкі, Выдранскі, Гарадзецкі, Гаразнянскі (Гарэзенскі), Гніліцкі (Глініцкі), Горнаўскі, Горскі (Гораўскі), Кажамякінскі, Казельскабудскі, Клясінскі, Краснапольскі, Мхініцкі, Наваельненскі, Палужскі, Пачапоўскі, Сабалёўскі. 24 верасня 1926 года скасаваны Краснапольскі сельсавет. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў прамым падпарадкаванні БССР. 15 ліпеня 1935 года статус Краснаполля паніжаны да вёскі. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Магілёўскай вобласці. 27 верасня 1938 года Краснаполле атрымала статус гарадскога пасёлка. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Беразяцкі, Выдранскі, Гарадзецкі, Гаразнянскі, Горнаўскі, Горскі, Кажамяцкі, Казельскабудскі, Клясінскі сельсаветы, утвораны Высакаборскі, Касцягаўскі, Мядзвёдаўскі сельсаветы. 19 студзеня 1960 года Мядзвёдаўскі сельсавет перайменаваны ў Гарадзецкі. 11 красавіка 1960 года скасаваны Гніліцкі, Палужскі, Пачапоўскі, Сабалёўскі сельсаветы, Касцягаўскі сельсавет перайменаваны ў Горскі. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны горад Чэрыкаў, Вепрынскі, Пільнянскі, Рэчыцкі, Сормаўскі сельсаветы скасаванага Крычаўскага раёна, Каменкаўскі і Старынкаўскі сельсаветы скасаванага Слаўгарадскага раёна. 16 верасня 1963 года Пільнянскі сельсавет перайменаваны ва Ушакоўскі. 6 студзеня 1965 года Вепрынскі, Рэчыцкі, Сормаўскі сельсаветы і горад Чэрыкаў перададзены адноўленаму Крычаўскаму раёну, Каменкаўскі і Старынкаўскі сельсаветы — адноўленаму Слаўгарадскаму раёну. 15 студзеня 1965 года ўтвораны Тур’яўскі сельсавет. 30 ліпеня 1966 года Ушакоўскі сельсавет перададзены ў склад адноўленага Чэрыкаўскага раёна. 6 красавіка 1973 года Гарадзецкі сельсавет перайменаваны ў Сідараўскі. 22 лютага 1977 года ўтвораны Яноўскі сельсавет, 20 снежня 1982 года — Сабалёўскі сельсавет. 31 студзеня 1992 года скасаваны Наваельненскі і Сабалёўскі сельсаветы. 20 кастрычніка 1995 года гарадскі пасёлак Краснаполле і Краснапольскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 25 ліпеня 2008 года скасаваны Высакаборскі сельсавет[6].

Насельніцтва правіць

Краснапольскі раён складаецца з гарадскога пасёлка Краснаполле і 5 сельскіх Саветаў (Горскі, Мхініцкі, Сідараўскі, Тур’яўскі, Яноўскі), якія аб’ядноўваюць каля 90 сельскіх населеных пунктаў. Насельніцтва раёна -- 9 520 чалавек (станам на 1 студзеня 2017). З іх жыве ў г.п. Краснаполле — 5 749 чалавек, у сельскай мясцовасці — больш за 3 771 чалавек.[7]

Транспарт правіць

Праз раён праходзяць аўтамабільныя дарогі на Касцюковічы, Магілёў, Чэрыкаў, Чачэрск.

Вядомыя ўраджэнцы раёна правіць

Крыніцы правіць

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
  • Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 179. — 248 с. — 10 000 экз.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць