Краснаслабодскі сельсавет (Акцябрскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Краснаслабо́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. — вёска) Красная Слабада (да 1939 г. мела назву Германава Слабада, да 2005 г. — Чырвоная Слабада).

Краснаслабодскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Акцябрскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Красная Слабада
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 942
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Гісторыя правіць

Створаны 20 жніўня 1924 года як Германа-Слабадскі сельсавет у складзе Глускага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Германава Слабада. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Глускім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў Капаткевіцкім раёне, з 21 чэрвеня 1935 года ў Капаткевіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. У 1939 годзе сельсавет перайменаваны ў Чырвонаслабодскі, а цэнтр — у Чырвоную Слабаду. З 28 чэрвеня 1939 года ў Акцябрскім раёне Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Светлагорскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 6 населеных пунктаў[1]. 15 мая 2000 года ў склад сельсавета з Парэцкага сельсавета перададзены вёскі Андрэеўка, Бубнаўка і Буда[2]. 25 сакавіка 2005 цэнтр сельсавета перайменаваны ў Красную Слабаду. 10 чэрвеня 2005 года сельсавет перайменаваны ў Краснаслабодскі[3].

Насельніцтва правіць

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 942 чалавекі[4], з іх 97,6 % — беларусы[5].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць