Адкрыць галоўнае меню

Красненскі сельсавет (Маладзечанскі раён)

сельсавет у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Кра́сненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Краснае.

Красненскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Маладзечанскі раён
Уключае 30 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Краснае
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 5 592
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222330
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Уланаўшчынскі сельсавет у складзе Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Уланаўшчына. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета ўвайшла вёска Краснае, у якую перанесены цэнтр сельсавета, сельсавет перайменаваны ў Красненскі[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. 26 жніўня 1991 года з часткі сельсавета ўтвораны Чысцінскі сельсавет. 28 мая 2013 года ў склад Чысцінскага сельсавета перададзена вёска Раёўка[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5592 чалавекі[3], з іх 91,4 % — беларусы, 6,2 % — рускія[4].

Па тэрыторыі сельсавета працякае рака Уша.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об упразднении городского поселка Красное, Радошковичского района, Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.