Красненскі сельсавет (Маладзечанскі раён)
Кра́сненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Краснае.
Красненскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Маладзечанскі раён |
Уключае | 28 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Краснае |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 4 535 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222330 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Уланаўшчынскі сельсавет у складзе Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Уланаўшчына. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета ўвайшла вёска Краснае, у якую перанесены цэнтр сельсавета, сельсавет перайменаваны ў Красненскі[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. 9 жніўня 1960 года ў склад сельсавета з Мясоцкага сельсавета перададзены вёскі Канчаны, Касцюшкі і Ракуцёўшчына[2]. У 1974 годзе скасаваны вёскі Мачулы, Сяргееўшчына, Хажоўшчына[3]. 26 жніўня 1991 года з часткі сельсавета ўтвораны Чысцінскі сельсавет. У 2004 годзе скасаваны хутары Левушоўшчына і Пронцавічы. 28 мая 2013 года ў склад Чысцінскага сельсавета перададзена вёска Раёўка[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (29 населеных пунктаў) — 5592 чалавекі[5], з іх 91,4 % — беларусы, 6,2 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года (28 населеных пунктаў) — 4535 чалавек[7].
Па тэрыторыі сельсавета працякае рака Уша.
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об упразднении городского поселка Красное, Радошковичского района, Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 24.
- ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 чэрвеня і 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.