Красны (Смаленская вобласць)
Кра́сны — мястэчка ў Расіі, пры сутоках ракі Свіной з Мярэю. Адміністрацыйны цэнтр Краснінскага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва на 2017 год — 4132 чалавекі. Знаходзіцца за 45 км на паўднёвы захад ад Смаленска, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Гусіна.
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||
Красны — даўняе магдэбургскае места гістарычнай Смаленшчыны, на беларускай этнічнай тэрыторыі. Сярод мясцовых славутасцей вылучалася драўляная Прачысценская царква, помнік беларускага народнага дойлідства XVIII ст.[2]
Назва
правіцьТапонім «Красны» ўтварыўся ад адпаведнага прыметніка, сінонімам якога з’яўляецца слова «прыгожы».
Гісторыя
правіцьРанняе Сярэдневякоўе
правіцьПершае пісьмовае ўпамінанне пра Красны (Красен) змяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1165 годам, калі князь смаленскі Давыд Расціславіч перадаў горад ва ўдзел пляменніку Раману, князю віцебскаму.
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай
правіцьУ 1404 годзе Красны далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. З 1508 году места ўваходзіла ў склад Смаленскага ваяводства. У 1514 годзе Красны трапіў пад уладу Маскоўскай дзяржавы.
У 1609 годзе Красны вярнуўся ў Вялікае Княства Літоўскае. У 1613 годзе Вальны сойм аднавіў Смаленскае ваяводства ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, што прызнала Маскоўская дзяржава пры заключэнні Дэулінскага перамір'я 1618 года. Красны ўвайшоў у склад Смаленскага павета. 6 мая 1625 года кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў месту Магдэбургскае права і герб: «у блакітным полі Святы Юрый на кані перамагае Зло»[3]. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Красны захапілі маскоўскія войскі.
Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расійскай імперыі
правіцьЗгодна з Андрусаўскім перамір'ем 1667 года Красны аказаўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы. Па загаду маскоўскага гаспадара сюды перасялілі салдат з Люцынскага і Дынабургскага гарнізонаў. Места стала лічыцца «дварцовым» сялом.
У 1776 годзе Красны атрымаў статус горада і стаў цэнтрам павета Смаленскай губерні (у 1796—1802 гадах быў заштатным горадам). У 1780 годзе ўлады даравалі Краснаму новы рускі герб. У вайну 1812 года 3—6 лістапада пад Красным адбылася бітва паміж рускім і французскім войскам.
У 1849 годзе ў Красным адкрылася першая школа. На 1850 год у месце было 2 мураваныя, 3 драўляныя грамадскія і 310 прыватных дамоў. Паводле афіцыйных звестак за 1866 год, беларусы складалі 95,39 % насельніцтва Краснінскага павета[4]. У канцы XIX ст. дзейнічалі 4 царквы, працавалі 2-класнае гарадское і 2 прыходскія вучылішчы, земскі шпіталь і 2 аптэкі, штогод адбываліся 3 кірмашы. У гэты час у Красным было 6 прадпрыемстваў, на якіх працавала 6 майстроў і столькі ж работнікаў, апроч якіх было 8 рамеснікаў і 13 чаляднікаў. Паводле вынікаў перапісу 1897 года, беларусы складалі 90 % жыхароў Краснінскага павета[5].
Найноўшы час
правіць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Красны абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам павета («падраёна») Смаленскага раёна[6]. Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1922 годзе статус Краснага панізілі да мястэчка. У Другую сусветную вайну з 1941 да 1943 года мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
У 1985 годзе Красны атрымаў афіцыйны статус рабочага пасёлка гарадскога тыпу.
Насельніцтва
правіць- XVIII стагоддзе: 1780 год — 860 чал., з іх 145 мяшчан, 59 купцоў, 13 рамеснікаў (4 шаўцы, 4 краўцы, 5 кавалёў)
- XIX стагоддзе: 1818 год — 773 чал.; 1850 год — 1832 чал.; 1863 год — 2760 чал., у тым ліку 15 католікаў[7]; 1897 год — 2753 чал. (1338 муж. і 1415 жан.), з іх 1276 рускіх (640 муж. і 636 жан.), 1273 беларусы (599 муж. і 674 жан.), 27 палякаў (19 муж. і 8 жан.), 11 немцаў (6 муж. і 5 жан.), 156 жыдоў (70 муж. і 86 жан.), 1 муж. татарын і 3 жан. інш.[8]
- XX стагоддзе: 1970 год — 3483 чал.; 1979 год — 4316 чал.; 1989 год — 5087 чал.; 1991 год — 5,1 тыс.[9]; 1998 год — 5,1 тыс. чал.
- XXI стагоддзе: 2002 год — 4714 чал.; 2005 год — 4,6 тыс. чал.; 2009 год — 4518 чал.; 2012 год — 4309 чал.; 2013 год — 4246 чал.; 2014 год — 4197 чал.; 2015 год — 4150 чал.; 2016 год — 4154 чал.; 2017 год — 4132 чал.;
Інфраструктура
правіцьУ Красным працуюць сярэдняя і музычная школы, бальніца, дом культуры.
Эканоміка
правіцьНайважнейшыя прадпрыемствы Краснага: завод лічыльнікаў электрычных імпульсаў, хлебазавод, ільноперапрацоўчы завод, сыраробны завод, гароднінасушыльны завод, цагельня, друкарня, філіял Смаленскага ВА «Іскра»
Славутасці
правіцьАдрас | Апісанне | Выява | Статус | Агульная відавая прыналежнасць |
---|---|---|---|---|
парк | Помнік перамогі рускіх войскаў над французамі падчас Айчыннай вайны 1812 года пад мястэчкам Красным. | Федэральнага значэння |
Помнік гісторыі | |
вул. Кутузава | Помнік рускім салдатам, якія загінулі ў баях пад мястэчкам Красным падчас Айчыннай вайны 1812 года. | Федэральнага значэння |
Помнік гісторыі | |
вул. Карла Маркса | Брацкая магіла 1335 воінаў Савецкай Арміі, якія загінулі ў 1941—1943 гг. у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. | Рэгіянальнага значэння |
Помнік гісторыі | |
рог вуліц Глінкі і Суворава | Помнік — Танк «Т-34» устаноўлены ў азнаменаванне подзвігу савецкіх танкістаў 57 танкавай дывізіі пад камандаваннем палкоўніка В.А. Мішуліна 14 ліпеня 1941 года. | Рэгіянальнага значэння |
Помнік гісторыі | |
вул. Савецкая 29 |
Дом жылы | Рэгіянальнага значэння |
Помнік горадабудаўніцтва і архітэктуры | |
вул. Карла Маркса 12 |
Дом жылы | Рэгіянальнага значэння |
Помнік горадабудаўніцтва і архітэктуры | |
вул. Кірава 15 |
Дом жылы | Рэгіянальнага значэння |
Помнік горадабудаўніцтва і архітэктуры | |
вул. Кірава 4 |
Дом жылы Будынак у якім знаходзіўся першы Краснінскі павятовы выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх камісараў. |
Рэгіянальнага значэння |
Помнік горадабудаўніцтва і архітэктуры | |
вул. Кірава 5 |
Дом жылы | Рэгіянальнага значэння |
Помнік горадабудаўніцтва і архітэктуры | |
вул. Кірава 8 |
Дом жылы | Рэгіянальнага значэння |
Помнік горадабудаўніцтва і архітэктуры | |
вул. Інтэрнацыянальная 7 |
Дом жылы | Рэгіянальнага значэння |
Помнік горадабудаўніцтва і архітэктуры | |
вул. Карла Маркса 4А |
Будынак былой мужчынскай гімназіі (цяпер сярэдняя школа), тут вучыўся савецкі фізік тройчы Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат ленінскай і трох дзяржаўных прэмій СССР, член-карэспандэнт АН СССР К.І. Шчолкін | Рэгіянальнага значэння |
Помнік гісторыі | |
вул. Карла Маркса 18 |
Царква каменная, XIX ст. | Рэгіянальнага значэння |
Помнік горадабудаўніцтва і архітэктуры | |
вул. Карла Маркса 19 |
Будынак земскай бальніцы | Рэгіянальнага значэння |
Помнік горадабудаўніцтва і архітэктуры | |
вул. Кірава 17 |
Будынак цагляны | Рэгіянальнага значэння |
Помнік горадабудаўніцтва і архітэктуры | |
вул. Савецкая 9 |
Будынак цагляны | Рэгіянальнага значэння |
Помнік горадабудаўніцтва і архітэктуры | |
вул. Савецкая 55 |
Будынак народнай бібліятэкі | Рэгіянальнага значэння |
Помнік горадабудаўніцтва і архітэктуры | |
зав. Міру | Царква каменная | Рэгіянальнага значэння |
Помнік горадабудаўніцтва і архітэктуры | |
Памятнае месца, дзе ў лістападзе 1812 г. адбылася буйная бітва рускіх войскаў з адступаючымі войскамі Напалеона. Гэта найбуйнейшая аперацыя рускіх войскаў атрымала назву «Краснінская» | Славутае месца |
Помнік гісторыі |
- Царква Аўраамія Смаленскага (1837)
- Царква Святога Спаса (1871)
Страчаная спадчына
правіць- Царква Прачыстай Багародзіцы (XVIII ст.)
- Царква Святой Кацярыны (1786)
Вядомыя асобы
правіць- Валерый Булатоўскі (Нельскі, 1906—1990) — акцёр, рэжысёр і педагог
- Барыс Эйхенбаўм (1886—1959) — літаратуразнавец
- Сяргей Васільевіч Харытончык (нар. 1971) — беларускі спецыяліст у галіне калёснага і гусенічнага машынабудавання.
Зноскі
правіць- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/Сhisl_MO_01-01-2024.xlsx — Росстат, 2024.
- ↑ Ширяев С. Д. Этюды по истории архитектуры Смоленска и белорусской Смоленщины. — Смоленск, 1924.
- ↑ Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5. С. 176.
- ↑ Списки населенных мест Российской империи, составленные и издаваемые Центральным статистическим комитетом Министерства внутренних дел. Вып. 40: Смоленская губерния. — СПб., 1868. С. 60.
- ↑ Перепись 1897 года. Краснинский уезд, Демоскоп Weekly — Приложение. Справочник статистических показателей
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.
- ↑ Sulistrowski F. Kraśne // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. S. 625.
- ↑ Перепись 1897 года. Красный, Демоскоп Weekly — Приложение. Справочник статистических показателей
- ↑ Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура
правіць- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883.
- Смоленская область: Энциклопедия в 2 т. / Редкол.: Г. С. Меркин (отв. ред.) и др. Т. 2: А—Я. — Смоленск: СПГУ, 2003. — 624 с.
- Рогачевский А. Л. К истории правового положения евреев в Смоленском воеводстве: привилей 1639 г. евреям г. Красного (из Литовской метрики) // Евреи пограничья: Смоленщина / Отв. ред. С. Амосова. М.: Центр научных работников и преподавателей иудаики в вузах «Сэфер», Институт славяноведения РАН, 2018. ISBN: 978-5-7567-0394-0, С. 55–130.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Красны (Смаленская вобласць)