Крастоўскі востраў (Санкт-Пецярбург)

Крастоўскі востраў (руск.: Крестовский остров, фінск.: Ristisaari) — востраў у Санкт-Пецярбургу, знаходзіцца ў заходняй частцы горада, на тэрыторыі Петраградскага адміністрацыйнага раёна ў дэльце Нявы. Плошча вострава складае 4,2 км²[1]. Ранейшыя назвы вострава: Хрыстафораўскі востраў (1741), востраў Святой Наталлі (1717). Больш за палову плошчы вострава займае Прыморскі парк Перамогі. Адзіная станцыя метро на востраве — «Крастоўскі востраў».

Крастоўскі востраў
Характарыстыкі
Плошча4,2 км²
Размяшчэнне
59°58′20″ пн. ш. 30°15′08″ у. д.HGЯO
Краіна
Суб’ект РФСанкт-Пецярбург
Крастоўскі востраў (Санкт-Пецярбург) (Расія)
Крастоўскі востраў
Крастоўскі востраў
Крастоўскі востраў (Санкт-Пецярбург) (Санкт-Пецярбург)
Крастоўскі востраў
Крастоўскі востраў
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Паводле адной з легенд, яшчэ да заснавання Санкт-Пецярбурга, на востраве стаяла капліца з вялікім крыжам (руск.: крест), таму востраву далі назву «Крастоўскі». Паводле іншай версіі, калі ўзводзілі асабняк Наталлі Аляксееўны, будаўнікі знайшлі ў зямлі велізарны крыж. Таксама востраў мог быць названы «Крастоўскім» з-за крыжападобнага возера ў яго цэнтры[2]. У 1887 годзе на Крастоўскім востраве было абсталявана першае ў Расіі спецыяльнае стрэльбішча для стэндавай стральбы[3].

У савецкі перыяд разам з Каменным і Ялагіным астравамі ўваходзіў у групу Кіраўскіх астравоў.

У наш час на востраве пабудавана і будуецца вялікая колькасць элітнага жылля. Па кошце квадратнага метра жылля востраў лідыруе сярод тэрыторый Санкт-Пецярбурга[4].

Геаграфічнае становішча правіць

Крастоўскі востраў з поўначы абмяжоўвае рака Сярэдняя Неўка, з поўдня — рака Малая Неўка і з паўночнага ўсходу — рака Крастоўка. Заходні бераг вострава выходзіць на Фінскі заліў. З Петраградскай стараной, а таксама з Ялагіным і Каменным астравамі, Крастоўскі звязвае сістэма мастоў.

На паўночным захадзе ад Крастоўскага вострава Грабным каналам аддзелены Бычы востраў.

Аб'екты на востраве правіць

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград. Энциклопедический справочник. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992 — с. 295
  2. Прогулки по Кировским островам в прошлом веке Архівавана 28 снежня 2019.
  3. Разновидности стендовой стрельбы // Чемпионат.com (руск.) (Праверана 18 мая 2023)
  4. Рейтинг территорий Санкт-Петербурга по цене — портал БН.ру — Бюллетень недвижимости Санкт-Петербурга Архівавана 1 ліпеня 2014.

Літаратура правіць

  • Марков В. И. Кировские острова / Художник Л. А. Яценко. — Изд. 2-е, испр. и доп. — Л.: Лениздат, 1965. — С. 113—153. — 160 с. — 25 000 экз. (обл.)
  • Ленинград. Историко-географический атлас. — М.: Главное ўправление геодезии и картографии при Совете министров СССР, 1981.
  • Даринский А. В. География Ленинграда. — Л.: Лениздат, 1982.
  • Санкт-Петербург: Энциклопедия. — М.: Российская политическая энциклопедия, 2006.

Спасылкі правіць