Красяві́чы[1] (трансліт.: Krasiavičy, руск.: Красевичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 30 км на поўнач ад Баранавіч, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Мордычы на лініі Баранавічы—Ліда.

Вёска
Красявічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
SOATO
1 204 811 031
Красявічы на карце Беларусі ±
Красявічы (Беларусь)
Красявічы
Красявічы (Брэсцкая вобласць)
Красявічы

ГісторыяПравіць

У 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працаваў хлебазапасны магазін.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінуў 1 вясковец.

Да 17 лютага 1975 года ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсавета[2].

Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсавета[3].

НасельніцтваПравіць

  • 25 двароў, 161 жыхар (1897)
  • 32 двары, 185 жыхароў (1909)
  • 6 дамоў, 72 жыхары (1921)
  • 150 жыхароў (1939)
  • 112 жыхароў (1959)
  • 22 двары, 29 жыхароў (1998)
  • 10 гаспадарак, 14 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лютага 1975 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).
  3. Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.

ЛітаратураПравіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

СпасылкіПравіць