Крах Silicon Valley Bank
10 сакавіка 2023 года банк Silicon Valley Bank (SVB) зачыніўся пасля банкруцтва. Гэта найбуйнейшае банкаўскае банкруцтва з часоў крызісу 2008 года і другое па велічыні ў гісторыі ЗША[1].
Перадгісторыя
правіцьSVB быў камерцыйным банкам, заснаваным у 1983 годзе са штаб-кватэрай у Санта-Клары, штат Каліфорнія. Да свайго краху быў 16-м па велічыні банкам у ЗША[2]. Яго кліентамі былі кампаніі Airbnb , Cisco, Fitbit , Pinterest і Block, Inc[3].
У канцы 2010-х, калі стартапы ў Крамянёвай даліне пачалі дасягаць поспеху, SVB пачаў браць аблігацыі і захоўваў невялікую суму дэпазітаў. У адказ на ўсплёск інфляцыі Федэральная рэзервовая сістэма пачала павялічваць працэнтныя стаўкі, што прывяло да скарачэння фінансавання стартапаў[4]. Тыя ў сваю чаргу пачалі выводзіць сродкі, якія захоўваліся ў банку, што прывяло да недахопу капіталу. Каб кампенсаваць гэта, SVB прадаў аблігацыі са стратай у 1,8 мільярда долараў ЗША[5].
Ход падзей
правіцьЗа 2 тыдні да банкруцтва дырэктар SVB Грэгары Бекер (англ.: Greg Becker) прадаў свае акцыі на 3,57 млн долараў[6].
За тыдзень да краху агенцтва Moody's Investors Service паведаміла SVB Financial, холдынгавай кампаніі банка, што яму пагражае паніжэнне крэдытнага рэйтынгу. 8 сакавіка 2023 года прадстаўнікі SVB абвясцілі, што банк прадаў 21 міліард долараў сваіх інвестыцый, пазычыўшы яшчэ 15, і правёў экстранны продаж сваіх акцый. Аднак рэйтынг, нягледзячы на прынятыя крокі, усё ж такі быў паніжаны[7][8].
Акрамя таго, інвестары некаторых кампаній венчурнага капіталу, у тым ліку Фонд заснавальнікаў Пітэра Ціля[9], заклікалі стартапы забраць свае дэпазіты з банка. Кліенты знялі 42 міліарда, пакінуўшы банку адмоўнае сальда ў 958 мільёнаў[10]. У адказ цана акцый кампаніі ўпала[11]. Да 10 сакавіка акцыі SVB упалі амаль на 70%, перш чым таргі былі цалкам спынены[12].
Раніцай 10 сакавіка агенты Федэральнай рэзервовай сістэмы і Федэральнай карпарацыі страхавання ўкладаў (FDIC) прыбылі ў офісы SVB для ацэнкі фінансаў кампаніі[12]. Праз некалькі гадзін Дэпартамент фінансавай абароны і інавацый Каліфорніі (DFPI) выдаў загад аб завалоданні арганізацыяй[10] і прызначыў FDIC атрымальнікам[13][14]. FDIC адказала стварэннем нацыянальнага банка страхавання дэпазітаў, які прызначаны замест збанкрутаванай установы[15].
Наступствы
правіцьКрах SVB выклікаў рэакцыю ва ўсім тэхналагічным сектары[16]. У заяве Камісіі па каштоўных паперах і біржам (SEC) кампанія струменевага мультымедыя Roku, Inc. паказала, што каля чвэрці грашовых рэзерваў кампаніі — 487 мільёнаў долараў — належалі SVB[17]. Сярод іншых кампаній, якія пацярпелі ад краху, — распрацоўшчык відэагульняў Roblox Corporation і відэахостынг Vimeo[18]. Многія стартапы не змаглі вярнуць грошы, у выніку чаго кампаніі бралі крэдыты, каб выдаць зарплату супрацоўнікам[19]. Circle , эмітэнт USD Coin (USDC), пацвердзіў, што банк SVB з’яўляўся адным з шасці банкаўскіх партнёраў, якія выкарыстоўваліся кампаніяй для кіравання сваімі грашовымі рэзервамі[20]. Медыя-кампанія Vox Media таксама мела «значную канцэнтрацыю наяўных грошай» у SVB[19].
Y Combinator (інавацыйная праграма, якая запусціла некалькі найбуйнейшых стартапаў у свеце) заявіла, што ў сувязі з банкруцтвам парадку 30 % яе праектаў-выпускнікоў аб’явілі аб затрымцы выплат супрацоўнікам на бліжэйшыя 30 дзён[21].
У сувязі з крахам узнікла заклапочанасць адносна стабільнасці іншых банкаў, у тым ліку First Republic Bank і Western Alliance Bancorporation[22]. Акцыі абедзвюх кампаній упалі пасля аб’явы аб роспуску SVB[23]. Акрамя таго, цана акцый банкаў ЗША за два дні страціла агулам 100 млрд долараў, а акцыі еўрапейскіх банкаў страцілі 50[24].
Ізраільскія венчурныя фонды правялі экстранную нараду аб дапамозе айчынным стартапам, на мяжы спусташэння каля 500 кампаній[25].
Ацэнкі
правіцьНекаторыя банкаўскія эксперты лічылі, што іншыя банкі здольны заставацца стабільнымі[26]. На іх думку, крах SVB наўрад ці створыць рызыку для фінансавай сістэмы ЗША[27]. Аднак паводле фінансавага аналітыка Дзмітрыя Галубоўскага, у ЗША пачаўся банкаўскі крызіс[28].
Рэакцыя ўладаў
правіць11 сакавіка Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абмеркаваў крах з губернатарам Каліфорніі Гэвінам Ньюсамам[29]. Эканамічны саветнік Белага дома Сесілія Роўз выказала ўпэўненасць ва ўстойлівасці банкаўскай сістэмы[30]. Прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху паабяцаў зрабіць крокі, каб дапамагчы ізраільскім тэхналагічным кампаніям пераадолець крызіс[31].
Заўвагі
правіць- ↑ Silicon Valley Bank Fails After Run by Venture Capital Customers . The New York Times (10 сакавіка 2023).
- ↑ Sweet, Ken. Silicon Valley Bank is seized by US after historic failure (10 сакавіка 2023). Праверана March 10, 2023.
- ↑ Wile, Rob. Silicon Valley Bank shutdown: How it happened and what comes next . NBC News (10 сакавіка 2023). Праверана March 10, 2023.
- ↑ Giang, Vivian. Silicon Valley Bank Collapse: What We Know . The New York Times (10 сакавіка 2023). Праверана March 10, 2023.
- ↑ Son, Hough; Goswami, Rohan; Vanian, Jonathan (March 10, 2023). "Here's how the second-biggest bank collapse in U.S. history happened in just 48 hours". CNBC. Праверана March 10, 2023.
- ↑ CEO of Silicon Valley Bank sold $3.57 million of stock before its dramatic collapse | Daily Mail Online
- ↑ "SVB Spectacularly Fails After Unthinkable Heresy Becomes Reality". March 10, 2023.
- ↑ "Moody's downgrades SVB Financial (senior unsecured to Baa1 from A3); outlook negative" (Press release). March 8, 2023.
- ↑ Peter Thiel's Founders Fund Advises Companies to Withdraw Money From SVB . Bloomberg News (9 сакавіка 2023).
- ↑ а б In re Silicon Valley Bank: Order taking possession of property and business (10 сакавіка 2023).
- ↑ Silicon Valley Bank's Financial Stability Worries Investors . The New York Times (8 сакавіка 2023).
- ↑ а б US Regulators Descend on Silicon Valley Bank to Assess Its Finances . Bloomberg News (10 сакавіка 2023).
- ↑ "California Financial Regulator Takes Possession of Silicon Valley Bank" (Press release). March 10, 2023.
- ↑ Silicon Valley Bank collapses after failing to raise capital (10 сакавіка 2023).
- ↑ "FDIC Creates a Deposit Insurance National Bank of Santa Clara to Protect Insured Depositors of Silicon Valley Bank, Santa Clara, California" (Press release). March 10, 2023.
- ↑ Silicon Valley Bank collapse sends tech startups scrambling . CNN (10 сакавіка 2023).
- ↑ Roku says 26% of its cash reserves are stuck in Silicon Valley Bank . CNBC (10 сакавіка 2023).
- ↑ "Roku Has $487M in Cash at Failed Silicon Valley Bank". The Hollywood Reporter. March 10, 2023.
- ↑ а б "Silicon Valley Bank's Collapse Causes Start-Up Chaos". The New York Times. March 10, 2023.
- ↑ Uncertainty stands around multibillion USDC empire as issuer Circle held reserves at Silicon Valley Bank . TechCrunch (10 сакавіка 2023).
- ↑ Y Combinator CEO says the SVB collapse will leave 30% of their graduates unable to meet payroll in 30 days
- ↑ Weil, Jonathan (March 10, 2023). "First Republic Hit by Silicon Valley Bank Failure". The Wall Street Journal.
- ↑ Yasmin, Mehnaz. First Republic, Western Alliance seek to calm contagion worries from SVB meltdown . Reuters (10 сакавіка 2023).
- ↑ French, David (March 10, 2023). "Silicon Valley Bank is largest failure since financial crisis, billions stranded".
- ↑ Silicon Valley Bank Tanked, Dragging Down 500 Israeli Startups / March 10, 2023 | JewishPress.com
- ↑ Lynch, David J. (March 10, 2023). "Silicon Valley Bank failure raises fear of broader financial contagion". The Washington Post.
- ↑ Daniel, Will (March 10, 2023). "SVB's collapse could lead to 'contagion' among regional banks—but experts say it's not a systemic risk to the entire financial system". Fortune. Архівавана з арыгінала March 11, 2023. Праверана March 11, 2023.
- ↑ Проблемы Silicon Valley Bank расширяют географию — Коммерсантъ
- ↑ Wu, Nicholas; Ferris, Sarah (March 11, 2023). "Congressional briefing on Silicon Valley Bank failure postponed". Politico. Arlington County, Virginia. Праверана March 11, 2023.
- ↑ "Bailout talk roils Washington after Silicon Valley Bank's collapse". The Washington Post. Washington, D.C. Retrieved March 11, 2023.
- ↑ "After SVB collapse, Netanyahu pledges steps to help Israeli tech firms 'if needed'". The Times of Israel. Jerusalem. March 11, 2023. Праверана March 11, 2023.