Краявы сакратарыят ЦК Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі

Краявы сакратарыят ЦК Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі — цэнтральны кіруючы орган КПЗБ ў 19241937 гг. (у 2-й палове 1920-х г. называўся Краявое бюро ЦК КПЗБ).

Працаваў у падполлі. Фактычна быў часткай ЦК КПЗБ з 3-4 членаў, які пастаянна знаходзіліся на нелегальнай рабоце ў Вільні, з канца 1920-х г. — у Варшаве. У склад сакратарыята зрэдку ўваходзілі кандыдаты ў члены ЦК КПЗБ. Працаваў пад кіраўніцтвам Бюро ЦК КПЗБ; агульнае палітычнае кіраўніцтва яго дзейнасцю ажыццяўляў Краявы сакратарыят ЦК КПП (знаходзіўся ў Варшаве). Кіраваў Цэнтральнай краявой рэдакцыяй, Цэнтральнай тэхнікай (падпольныя друкарні, распаўсюджванне літаратуры), акруговымі камітэтамі КПЗБ, ЦК КСМЗБ, ЦК МОПР Заходняй Беларусі, некаторымі цэнтрамі беларускага нацыянал-вызваленчага руху і іх легальнымі выданнямі, вёў партыйную касу; падтрымліваў канспіратыўную сувязь з Прадстаўніцтвам ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б у Мінску. У розны час Краявы сакратарыят ЦК КПЗБ узначальвалі члены Бюро ЦК А. А. Альшэўскі, Л. Н. Аранштам, М. С. Арэхва, І. К. Лагіновіч (П. Корчык), С. Т. Мілер, Л. М. Янкоўская; у яго склад уваходзілі члены Бюро і кандыдаты ў члены ЦК КПЗБ Я. С. Бабровіч, Р. Д. Вольф, М. І. Гурын-Маразоўскі, Г. М. Дуа, А.У Канчэўскі, С. М. Малько, М. Л. Перавалоцкі, Ф. Б. Пірышка, А. Х. Раф, Л. І. Родзевіч, А. М. Розенштайн і іншыя.

Літаратура правіць

  • Ладысеў, У. Краявы сакратарыят ЦК КПЗБ / Уладзімір Ладысеў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — С. 257. — ISBN 985-11-0041-2.