Край (Расія)

адміністрацыйная адзінка Расіі
(Пасля перасылкі з Краі Расійскай Федэрацыі)

Расійская Федэрацыя складаецца з 85 суб'ектаў, 9 з іх называюцца краямі.

Палітыка
Расія

Артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Расіі

Палітычная сістэма


Канстытуцыя Расіі


Прэзідэнт Расіі



Урад


Федэральны сход


Судовая сістэма



Федэратыўны лад


Выбары


У наш час юрыдычнае адрозненне паміж краем і вобласцю адсутнічае. У Савецкім Саюзе (у адпаведнасці з Канстытуцыяй СССР 1977 г., гл. 11) такое адрозненне існавала: аўтаномная вобласць магла ўваходзіць у склад саюзнай рэспублікі або края, але не вобласці. Цікава, што практычна ўсе краі (выключаючы Пермскі і Стаўрапольскі) мяжуюць з іншымі дзяржавамі, іншымі краямі ці з морам.

Пералік краёў Расійскай Федэрацыі

правіць

 


  1. Алтайскі край (Барнаул)
  2. Камчацкі край (Петрапаўлаўск-Камчацкі)
  3. Хабараўскі край (Хабараўск)
  4. Краснадарскі край (Краснадар)
  5. Краснаярскі край (Краснаярск)
  6. Пермскі край (Перм)
  7. Прыморскі край (Уладзівасток)
  8. Стаўрапольскі край (Стаўрапаль)
  9. Забайкальскі край (Чыта)

Назва «край» як адміністрацыйнай адзінкі пачынае з'яўляцца дзесьці ў гэты перыяд. Аднак, тады тэрмін «край» часцей за ўсё насіў неафіцыйны характар, выступаючы сінонімам якіх-небудзь афіцыйных адміністрацыйных адзінак, або ж носячы нефармальны характар. Назвы сустракаемых краёў — тэрыторый Расійскай імперыі (тлустым шрыфтам вылучаны больш-менш афіцыйныя назвы):

Пасля I Сусветныя вайны, Рэвалюцыі 1917 года, грамадзянскай вайны і стварэння СССР пералічаныя тэрыторыі былі або страчаны, або ператвораны ў саюзныя рэспублікі або аўтаномныя рэспублікі ў складзе саюзных рэспублік.

Пасля заканчэння Грамадзянскай вайны і ўтварэння СССР, на тэрыторыі РСФСР пачалося ўзбуйненне рэгіёнаў, былыя губерні аб'ядноўваліся ў вобласці і краі.

У гэты перыяд былі ўтвораны (у храналагічным парадку):

  • Паўночна-Каўказскі край (1924) — у яго тэрыторыю ўваходзілі сучасныя Краснадарскі і Стаўрапольскі краі, Растоўская вобласць, рэспублікі Адыгея, Дагестан, Інгушэція, Кабардзіна-Балкарыя, Карачаева-Чаркесія, Паўночная Асеція і Чачня.
  • Сібірскі край (1925) — у яго тэрыторыю ўваходзілі сучасныя Алтайскі і Краснаярскія краі, Іркуцкая, Кемераўская, Новасібірская, Томская, Цюменская і часткова Омская вобласці, рэспублікі Алтай, Бурація і Хакасія.
  • Далёкаўсходні край (1926) — у яго тэрыторыю ўваходзілі сучасныя Забайкальскі, Камчацкі, Прыморскі і Хабараўскі краі, Амурская, Магаданская і Сахалінская (поўнач) вобласці, Яўрэйская аўтаномная вобласць і Чукоцкая аўтаномная акруга.
  • Ніжняволжскі край (1928) — у яго тэрыторыю ўваходзілі сучасныя Астраханская, Валгаградская, Саратаўская вобласці і рэспубліка Калмыкія.
  • Паўночны край (1929) — у яго тэрыторыю ўваходзілі сучасныя большая частка Валагодскай і Архангельская вобласці, рэспубліка Комі і Ненецкая аўтаномная акруга.
  • Ніжагародскі (Горкаўскі) край (1929) — у яго тэрыторыю ўваходзілі сучасныя Кіраўская і Ніжагародская вобласці, рэспублікі Марый-Эл, Удмуртыя і Чувашыя.
  • Сярэдняволжскі (Куйбышаўскі) край (1929) — у яго тэрыторыю ўваходзілі сучасныя Арэнбургская, Пензенская, Самарская, Ульянаўская вобласці і рэспубліка Мардовія.

У гэты перыяд адбывалася актыўная карэктыроўка сеткі рэгіёнаў, агульнай тэндэнцыяй якой з'яўлялася іх разбуйненне.

Так, ад Паўночна-Каўказскага края аддзяліўся Азова-Чарнаморскі край, пазней падзелены на Краснадарскі край і Растоўскую вобласць. Ад «новага» Паўночна-Каўказскага края пазней аддзяліліся амаль усе сучасныя паўночна-каўказскія рэспублікі, а астатняя частка края спачатку была пераназвана ў Арджанікідзеўскі край, а пазней атрымала сучасную назву Стаўрапольскі.

Сібірскі край спачатку быў падзелены на Заходне- і Усходне-Сібірскі краі, пазней з частак раней утвораных краёў быў створаны трэці — Краснаярскі. Пасля з астатняй часткі Заходне-Сібірскага края ўтвораны Новасібірская вобласць і Алтайскі край, а астатні Усходне-Сібірскі край ператвораны ў вобласць, якая пазней таксама была падзелена на драбнейшыя вобласці.

Далёкаўсходні край быў падзелены на Прыморскі і Хабараўскі краі. Тэрыторыя Прыморскага края засталася практычна ў ранейшых межах, а ад Хабараўскага края паслядоўна адышлі Сахалінская, Амурская, Магаданская і, нарэшце, Камчацкая вобласці.

Ніжняволжскі край спачатку быў падзелены на Саратаўскі і Сталінградскі краі, а з часткі Горкаўскага края ўтвораны Кіраўскі край. 5 снежня 1936 года Горкаўскі, Кіраўскі, Куйбышаўскі, Саратаўскі, Паўночны і Сталінградскі краі былі ператвораны ў адпаведныя вобласці шляхам вылучэння з іх складу рэспублік.

Такім чынам, да пачатку 1939 года колькасць краёў у РСФСР стала шэсць, а да жніўня 1958 года канчаткова сфарміраваліся іх межы.

У пачатку 1960-х гадоў, апроч РСФСР, на тэрыторыі Казахскай ССР таксама былі ўтвораны тры краі: Цалінны, Заходне-Казахстанскі і Паўднёва-Казахстанскі. Аднак праіснавалі яны нядоўга і да канца 1965 года былі ліквідаваны.

15 снежня 1990 года, у адпаведнасці з «Законам аб зменах і дадатках Канстытуцыі РСФСР» са складаў краёў былі выведзены аўтаномныя вобласці: з Краснадарскага — Адыгейская АВ, са Стаўрапольскага — Карачаева-Чаркеская АВ, з Краснаярскага — Хакаская АВ, з Алтайскага — Горна-Алтайская АВ і з Хабараўскага — Яўрэйская АВ; Прыморскі край не меў у сваім складзе аўтаномных абласцей, таму яго тэрыторыя засталася нязменнай.

У 1993 годзе раўнапраўнымі суб'ектамі РФ сталі Таймырская (Даўгана-Ненецкая) і Эвенкійская аўтаномныя акругі, якія ўваходзілі ў склад Краснаярскага края, аднак намінальна яны працягвалі ў яго ўваходзіць.

Колькасць краёў у Расіі заставалася ранейшай аж да 2005 года.

Узбуйненне рэгіёнаў і ўтварэнне новых краёў

правіць

Новы Пермскі край утвораны 1 снежня 2005 на падставе Федэральнага канстытуцыйнага закона ад 25 сакавіка 2004 № 1-ФКЗ у выніку зліцця Пермскай вобласці з Комі-Пярмяцкай аўтаномнай акругай.

Краснаярскі край у якасці новага суб'екта РФ утвораны 1 студзеня 2007 на падставе Федэральнага канстытуцыйнага закона ад 14 кастрычніка 2005 № 6-ФКЗ у выніку зліцця Краснаярскія краі з Таймырскай (Даўгана-Ненецкай) і Эвенкійскай аўтаномнымі акругамі.

Новы Камчацкі край утвораны 1 ліпеня 2007 на падставе Федэральнага канстытуцыйнага закона ад 12 ліпеня 2006 № 2-ФКЗ у выніку зліцця Камчацкай вобласці з Каракскай аўтаномнай акругай.

Новы Забайкальскі край утвораны 1 сакавіка 2008 на падставе Федэральнага канстытуцыйнага закона ад 21 ліпеня 2007 № 5-ФКЗ у выніку зліцця Чыцінскай вобласці з Агінскай Бурацкай аўтаномнай акругай.

У апошні час у Расіі ёсць тэндэнцыя да ўзбуйнення рэгіёнаў, напрыклад з вобласці і аўтаномнай акругі часцей за ўсё ўтвораецца адзіны край.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Б. Г. Алиев, «Традиционные институты управления и власти Дагестана XVIII-первая половина XIX в.» Институт истории, археологии и этнографии (Российская академия наук. Дагестанский научный центр)
  2. Цытата са «Збору законаў Расійскай Імперыі», 1833
  3. Заилийский край // Малый энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 4 томах. — СПб., 1907—1909.
  4. Уссурийский край // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.