Кройцберг
Кройцберг (ням.: Kreuzberg) — раён у складзе адміністрацыйнай акругі Фрыдрыхсгайн-Кройцберг у Берліне. Да адміністрацыйнай рэформы 2001 года Кройцберг, як і Фрыдрыхсгайн, быў самастойнай акругай Берліна, а пасля ўзбуйнення акруг у 2001 годзе атрымаў статус раёна ў межах акругі. Кройцберг вядомы сваёй асаблівай культурна-гістарычнай атмасферай.
| ||||
---|---|---|---|---|
Асноўныя звесткі | ||||
Код | 0202 | |||
Плошча |
|
|||
Насельніцтва |
|
|||
PLZ | 10961, 10963, 10965, 10967, 10997, 10999 і 10969 | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьАкруга Кройцберг, якая існавала да канца 2000 г., была ўтворана ў 1920 г. з прадмесцяў Тэмпельгоф, Фрыдрыхфорштат, Фрыдрыхштат і Луізенштат. У Другой сусветнай вайне не пацярпелі толькі Тэмпельгоф і Луізенштат.
Сваю назву Кройцберг атрымаў па назве гары Кройцберг — узгорку, які знаходзіцці на паўднёвым усходзе раёна, у наш час у парку Вікторыі каля краю ўзвышша Тэльтаў. Першапачаткова акруга атрымала назву «Галеская брама» (ням.: Hallesches Tor). У сваю чаргу былая Тэмпельгофская гара атрымала назву Кройцберг (ад ням.: Kreuz — «крыж» і ням.: Berg — «гара») у 1821 г. пасля таго, як на яе вяршыні быў пастаўлены помнік па праекце Карла Фрыдрыха Шынкеля ў форме жалезнага крыжа ў памяць пра вызваленчыя войны 1813—1815 гг. супраць Напалеона.
Шырокую вядомасць Кройцберг атрымаў дзякуючы «Берліну 36», невялікай тэрыторыі ва ўсходняй частцы акругі, акружанай з двух бакоў Берлінскай сцяной і ператворанай у 1970—1980-я гг. у цэнтр альтэрнатыўных рухаў і сквотынгу. У наш час Берлін 36 з’яўляецца адным з самых бедных кварталаў Берліна. Амаль траціну 160-тысячнага насельніцтва складаюць імігранты, турэцкія гастарбайтары і іх дзеці. Да 2010 года сітуацыя ў раёне была такая, што нямецкія школьнікі апынуліся ў становішчы меншасці, якая дыскрымінуецца[1]. У час джэнтрыфікацыі ў апошнія гады структура насельніцтва пачала змяняцца.
Пачынаючы з 1987 г. Кройцберг стаў рэгулярна згадвацца ў навінах у сувязі з вулічнымі бойкамі пад 1 мая. Пачатак беспарадкам паклала сутыкненне ўдзельнікаў майскіх дэманстрацый з паліцыяй. У наш час беспарадкі носяць рытуальны характар і суправаджаюцца вялікай колькасцю прэсы. Першапачатковая палітычная матывацыя адышла на задні план, і па большай частцы моладзь шукае ў Кройцбергу ў гэты часам забаваў. Аднак 1 мая 2009 года вулічныя беспарадкі і сутыкненні з паліцыяй па сваім размаху і інтэнсіўнасці істотна перасягнулі падзеі ўсіх папярэдніх гадоў: 273 паліцэйскіх атрымалі раненні і 289 удзельнікаў беспарадкаў былі затрыманы ці арыштаваны. У 2008 годзе толькі 12 паліцэйскіх атрымалі раненні і колькасць затрыманых не перавысіла 139 чалавек.[2]
Некаторыя славутасці
правіць-
Крыжаўзвіжанская царква
-
Неагатычны мост Обербаўмбруке
-
Адміральскі мост
-
Руіны Ангальцкага вакзала
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кройцберг