Крона дрэва
Крона, Карона[1] — надземная разгалінаваная частка дрэва. У ёй фарміруюцца лісце, кветкі і плады, адбываюцца асноўныя жыццёвыя працэсы расліны — дыханне, транспірацыя, фотасінтэз і інш. Памеры кроны залежаць ад узросту, хуткасці росту і генетычна абумоўленай будовы. Дрэвы першай велічыні маюць дыяметр кроны больш за 10 м, напрыклад, дуб, клён вастралісты, ясень; другой — 5—10 м, напрыклад, граб, груша звычайная; 3-й — 2—5 м, напрыклад, рабіна, чаромха. Форма кроны спадчынная, але мяняецца з узростам і ў залежнасці ад умоў існавання. Бываюць кроны павойныя, падушка- і парасонападобныя, пірамідальныя, ніцыя, сцелістыя, сцягападобныя і інш. У дэкаратыўным садаводстве і пладаводстве крону фарміруюць штучна.

Зноскі
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
Літаратура
правіць- Крона. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крона дрэва