Круглае дэпо
Круглае дэпо — лакаматыўнае дэпо, у якім стойлы лакаматываў размешчаны радыяльна ў будынку круглай формы. Таксама вядомае як «кругавое» ці «цыркульнае».
Перакрыты дахам цэнтр дэпо займае паваротны круг , які дазваляе накіроўваць лакаматывы у іх стойлы, размешчаныя радыяльна ля сцен дэпо. Дзякуючы такому рашэнню, дэпо абыходзіцца малым лікам варот (аднымі або двума з дыяметральна процілеглых бакоў будынка). Малая колькасць варот і скарочаны перыметр сцен эканомяць сродкі пры будаўніцтве і даюць істотныя перавагі пры ацяпленні будынка ў зімовы перыяд.
Круглыя дэпо былі вельмі папулярныя ў сярэдзіне XIX стагоддзя (яркімі прыкладамі з’яўляюцца лонданскі «Раўндхауз» , Дэрбі, «Ротонды» Люксембурга ; у Расіі — круглыя дэпо Масквы , Пецярбурга і Кастрычніцкай чыгункі), але ўжо ў канцы XIX стагоддзя гэты тып архітэктуры састарэў і больш не выкарыстоўваўся з-за уласцівых яму недахопаў:
- паломка паваротнага круга блакуе ўсе лакаматывы ўнутры дэпо, а яго памер абмяжоўвае даўжыню рухомага саставу, які размяшчаецца;
- планіроўка не дазваляе паступова пашыраць дэпо праз прыбаўленне новых стойлаў;
- магчымасці натуральнай вентыляцыі праз ліхтарык, а ў дэпо тыпу Кастрычніцкай жалезнай дарогі і асвятлення праз вокны ў вонкавых сценах абмежаваныя (у дэпо Шнейдэмюльскага тыпу, у Расіі захавалася ў Чарняхоўску, гэты недахоп адсутнічае дзякуючы цэльнашкляному барабану купала).
Літаратура правіць
- Круглое депо. // Н. Н. Васильев, О. Н. Исаакян, Н. О. Рогинский, Я. Б. Смолянский, В. А. Сокович, Т. С. Хачатуров. Технический железнодорожный словарь. — М.: Государственное транспортное железнодорожное издательство. 1941.