Круглянскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей
Круглянскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей — музей у г.п. Круглае, размешчаны па Савецкай вуліцы, 40.
Круглянскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей | |
---|---|
Заснаваны | 21 лютага 1990 |
Адкрыты | 25 чэрвеня 1994 |
Месцазнаходжанне | |
Памеры фонду | 7 081 экспанат |
krugloe.museum.by |
Гісторыя
правіцьЗаснаваны паводле сумеснай пастановы бюро Круглянскага райкама КПБ і Круглянскага райвыканкама ад 21.02.1990 г. Адкрыты для наведвальнікаў 25 чэрвеня 1994 г. да 50-годдзя з дня вызвалення раёна ад гітлераўскіх захопнікаў. Першы кіраўнік Т. М. Аксёнава. З 1998 г. дырэктар С. В. Каднікава.
Экспазіцыя
правіцьАсноўны фонд музея (2008) налічвае 7081 адзінкі захоўвання, навукова-дапаможны — 2260 адзінак Агульная плошча 314,7 м², экспазіцыйная — 175 м², плошча выставачнай залы 48,9 м².
Найбольш цікавымі з’яўляюцца калекцыі абразоў ХІХ ст. (каля 50 адзінак захоўвання), старадрукаваных кніг (царкоўны статут, псалтыр, «Жыціе і пакуты святой велікамучаніцы Варвары» i інш.), дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (экспанаты з саломы, роспіс і разьба па дрэве), народных музычных інструментаў, жывапісу, прадметаў побыту і этнаграфіі, беларускага нацыянальнага касцюма, нумізматыкі (манеты Візантыі, Рэчы Паспалітай, манетны скарб XVII ст. і інш.), фалерыстыка.
Усе экспанаты размешчаны у 6 залах. Дзейнічаюць 4 экспазіцыі.
Спасылкі
правіць- Афіцыйная старонка Архівавана 4 верасня 2021.