Крукавіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Кру́кавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Крукавічы.

Крукавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Калінкавіцкі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Крукавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 12 лістапада 2013
Насельніцтва (2009) 816
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Азарыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Азарыцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў Мазырскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Даманавіцкага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Калінкавіцкага раёна. 19 красавіка 1978 года скасавана вёска Медзведаў[1]. 12 лістапада 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Азарыцкага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 816 чалавек[3], з іх 97,5 % — беларусы, 1,8 % — рускія[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: аграгарадок Крукавічы, вёскі Беразнякі, Віша, Вуглы, Гара, Сышчыцы, Чыстая Лужа.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.