Адкрыць галоўнае меню

Крулеўшчына

аграгарадок у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

ГісторыяПравіць

Падчас будаўніцтва Балагое-Сядлецкай чыгункі (1902-1906 гг) была ўзведзена станцыя Крулеўшчына (Крулевщина)[2]. 18 красавіка 1914 года станцыя перайменаваная ў Сеславіна (Сеславино) ў гонар генерала Аляксандра Сяславіна, удзельніка вайны 1812 года на тэрыторыі Беларусі[3]. У 1919 годзе, пасля заняцця станцыі польскім войскам, станцыі вернута першапачатковая назва, але ў польскай версіі - Круляўшчызна ("Królewszczyzna")[4].

Адносіліся да Докшыцкай гміны Дунілавіцкага павета. З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года — цэнтр сельсавета Докшыцкага раёна. У Вялікую Айчынную вайну на ст. Крулеўшчына размяшчаўся буйны нямецкі гарнізон, якія ахоўваў чыгуначны вузел і забяспечваў перавозку ваенных грузаў і войскаў. Станцыя была акружана сістэмай абарончых збудаванняў — дзотаў, хадоў зносін, акопаў і інш. 17 жніўня 1943 года партызаны 1-й Антыфашысцкай брыгады штурмам авалодалі чыгуначнай станцыяй, разграмілі гарнізон, знішчылі ўсё абсталяванне станцыі, захапілі шмат зброі і боепрыпасаў. У 1950 годзе створана Крулеўшчынская МТС (працавала да 1957 г.). З вёскай Крулеўшчына зліліся вёскі Бабічы, Стралкоўскія і Швэплі[5].

НасельніцтваПравіць

  • 2010 год — 2687 чалавек
  • 2004 год — 3148 чалавек [5]
  • 1999 год — 3285 чалавек
  • 1972 год — 2611 чалавек [5]
  • 1921 год — 245 чалавек [5]
  • пач. 20 ст. — 14 двароў, 79 чалавек

ІнфраструктураПравіць

У Крулеўшчыне ёсць Дом культуры (з 2004 г.), 2 бібліятэкі, сярэдняя і музычная школы, 3 дзіцячых садкі, бальніца, фельчарска-акушэрскі пункт, аптэка, 2 лазні, камбінат бытавога абслугоўвання, аддзяленне сувязі, 2 сталовыя, шэраг магазінаў і гандлёвых кропак[5].

Крулеўшчынская сярэдняя школаПравіць

 
Агульны выгляд ДУА «Крулеўшчынская сярэдняя школа Докшыцкага раёна»

У аграгарадку Крулеўшчына ёсць сярэдняя школа. Дырэктар школы — Піскуновіч Уладзімір Анатольевіч[6].

Агульныя звесткіПравіць

У школе навучаецца 283 вучняў.

  • І ступень навучання — 110 вучняў
  • ІІ ступень навучання — 148 вучняў
  • ІІІ ступень навучання — 25 вучняў

У школе працуе 40 педагагічных работнікаў, у тым ліку: з вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыяй — 22, з першай кваліфікацыйнай катэгорыяй — 16, з другой кваліфікацыйнай катэгорыяй — 1, без катэгорыі — 1. Усе педагогі маюць вышэйшую адукацыю.

ГісторыяПравіць

Пачатак дзейнасці адукацыйных устаноў у вёсцы Крулеўшчына сягае пачатку 1920-х гадоў, калі ў населеным пункце ўзнікла сямігадовая польскамоўная школа. Асобны будынак для школы пабудаваны ў 1938 годзе. [7] Крулеўшчынская сярэдняя школа была адкрыта ў весцы Крулеўшчына ў 1954 годзе па вул. Чарняхоўскага. Праектная магутнасць школы — 640 навучэнцаў. Да 1972 году там вучылася амаль 1000 вучняў. У новым будынку па вул. Палявога школа пачала працаваць з 1 верасня 1973 года. У 2006 годзе школа перайменаваная ва УА «Крулеўшчынская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Докшыцкага раёна». У 2011 годзе адбылася яшчэ адна змена ў назве, школа перайменавана ў ДУА «Крулеўшчынская сярэдняя школа Докшыцкага раёна»[6].

Вядомыя выпускнікіПравіць

ГалерэяПравіць

СлавутасціПравіць

 
Гаспадарчая пабудова на тэрыторыі былой в. Янушэва

ГалерэяПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Круляўшчы́зна, Кру́ля
  2. Альбом типовых и исполнительных чертежей сооружений железнодорожной линии Полоцк-Седлец и ветви Гродна-Мосты 1902-1906 гг. Санкт-Петербург : Техническая автолитография Георгия де-Кельш, 1907
  3. История Белорусской железной дороги. Минск, 2012 - с. 784.
  4. Шыталь Кастусь. Крулеўшчына ці «Крулевщизна»: чаму назва чыгуначнай станцыі настолькі адрозніваецца па-беларуску і па-руску - "Наша Ніва" - першая беларуская газета.[1]
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 Памяць. Докшыцкі раён. Мінск «Беларуская Энцыклапедыя». 2004 г.
  6. 6,0 6,1 Адзел адукацыі, спорту і турызма Докшыцкага райвыканкама(руск.) 
  7. Кастусь Шыталь. Гісторыя Крулеўшчыны=http://westki.info/artykuly/443/historyia-krulieuschyny.

СпасылкіПравіць