Крумкач (верш)
«Крумкач» (англ.: The Raven) — адзін з найбольш вядомых вершаў амерыканскага паэта і пісьменніка Эдгара Алана По, апублікаваны ў 1845 годзе.
Крумкач | |
---|---|
The Raven | |
| |
Жанр | верш |
Аўтар | Эдгар Алан По |
Мова арыгінала | англійская |
Дата першай публікацыі | 29 снежня 1845 |
Апублікаваны ў | New-York Mirror[d][1] і The American Review: A Whig Journal[d][2] |
Выдавецтва | New-York Mirror[d] |
Пераклад на беларускую |
А. Мінкін А. Хадановіч |
Электронная версія | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Твор вылучаецца музыкальнасцю, стылізаванасцю мовы, звышнатуральнай атмасферай і апісвае таямнічы візіт гаворачага крумкача да апантанага закаханага і давядзення таго пакрысе да вар’яцтва. Закаханага найчасцей атаясняюць са студэнтам[3][4], які цярпіць ад страты сваёй каханай Лінор. Седзячы на бюсце Палады, крумкач распальвае яго душэўныя пакуты, паўтараючы слова «Nevermore». У паэме выкарыстаны шэраг фальклорных і класічных адсылак.
По сцвярджаў, што верш напісаны «з дакладнасцю і жорсткай паслядоўнасцю, з якімі рашаюць матэматычныя задачы», з імкненнем напісаць верш, які задаволіў адначасова і літаратуразнаўчыя, і папулярныя густы, як ён адзначаў у сваім эсэ «Філасофія творчасці». Да стварэння верша Эдгара По натхніў гаворачы крумкач з навелы Чарльза Дзікенса «Барнабі Радж»[5]. Складаны рытм і вершаваны памер По пазычыў з верша Элізабет Барэт «Заляцанне да Лэдзі Геральдзіны». Аўтар таксама выкарыстоўвае ўнутраную рыфму і алітарацыю.
«Крумкач» апублікаваны 29 студзеня 1845 года ў газеце «New York Evening Mirror». Публікацыя верша зрабіла По вельмі папулярным на ўсё жыццё, хоць і не прынесла значнай фінансавай выгады. «Крумкач» — адзін з найвядомейшых вершаў[6].
Беларускія пераклады
правіцьПераклады на беларускую рабілі Алег Мінкін[7], Андрэй Хадановіч (не выдадзены[8]) і Міхась Южык (не выдадзены[9]).
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Edgar Allan Poe’s Writings in the Evening Mirror
- ↑ The American Whig review. v.01 1845
- ↑ Meyers, Jeffrey. Edgar Allan Poe: His Life and Legacy. New York City: Cooper Square Press, 1992. С. 163 (англ.)
- ↑ Silverman, Kenneth. Edgar A. Poe: Mournful and Never-ending Remembrance. New York: Harper Perennial, 1991. C. 239 (англ.)
- ↑ Kopley, Richard and Kevin J. Hayes. «Two verse masterworks: 'The Raven' and 'Ulalume'», collected in The Cambridge Companion to Edgar Allan Poe, edited by Kevin J. Hayes. New York: Cambridge University Press, 2002. C. 192 (англ.)
- ↑ Silverman, Kenneth. Edgar A. Poe: Mournful and Never-ending Remembrance. New York: Harper Perennial, 1991. C. 237 (англ.)
- ↑ Эдгар Алан По. Крумкач . knihi.com. Праверана 21 снежня 2023.
- ↑ Эдгар По. Крумкач . khadanovich.livejournal.com. Праверана 21 снежня 2023.
- ↑ Эдгар По. Крумкач (паэма); мой пераклад . Міхась Южык (May. 24th, 2024 Міхась Южык). Праверана 21 снежня 2023.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крумкач (верш)