Крупня (рака)
Кру́пня[1] — рака ў Клімавіцкім і Касцюковіцкім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Жадунь (басейн Дняпра).
Крупня | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 41 км |
Плошча басейна | 136 км² |
Басейн | Дняпро |
Басейн рэк | Чорнае мора |
Расход вады | 0,7 у вусці м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
· Месцазнаходжанне | за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Сакалоўка |
· Каардынаты | 53°35′20″ пн. ш. 32°15′55″ у. д.HGЯO |
Вусце | Жадунь |
· Месцазнаходжанне | на паўднёвай ускраіне горада Касцюковічы |
· Каардынаты | 53°19′58,50″ пн. ш. 32°03′46,80″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,2 м/км |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Раён | Клімавіцкі раён, Касцюковіцкі раён |
Даўжыня ракі 41 км. Плошча вадазбору 136 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 м/км. Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Сакалоўка Клімавіцкага раёна, вусце на паўднёвай ускраіне горада Касцюковічы. Цячэ на паўднёвым усходзе Аршанска-Магілёўскай раўніны.
Даліна выразная, шырынёй да 2 км, парэзана лагчынамі, ярамі, меліярацыйнымі каналамі. Схілы даліны стромкія, вышынёй да 20[1] м. Пойма вузкая, у верхнім і ніжнім цячэнні чаргуецца па берагах, у сярэднім — двухбаковая (шырыня ў асобных месцах да 1,8 км), асушаная, лугавая. Рэчышча каналізаванае на працягу 26 км (вёска Крупня Клімавіцкага раёна — вёска Карабанава Касцюковіцкага раёна), у высокай плыні слабазвілістае. Берагі натуральнага рэчышча стромкія, вышынёй 0,5—1 м[1]. Шырыня ракі ў межань да 10 м. Прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.
Каля ракі населеныя пункты Сакалоўка, Крупня, Леанполле, Халдзееўка (Клімавіцкі раён), Калодзезькі, Чарчонаўка, Вязавец, Карабанава, Прусіна (Касцюковіцкі раён).
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 79.
ЛітаратураПравіць
- Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.: БелЭн, 1994.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 79.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 7, 30. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0.(руск.)
- Ліст карты N-36-89. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1984 г.(руск.)