«Крывіцкі вязок» — беларускае асветнае таварыства ў Санкт-Пецярбургу ў 1868—1870 гадах. Стваральнік і кіраўнік («галава») — паэт В. Савіч-Заблоцкі. Мела на мэце дасканала вывучаць беларускую мову, выдаваць папулярныя кнігі і падручнікі «чарналюду»; збірала матэрыялы па гісторыі Беларусі. Распалася з-за рэпрэсій з боку расійскіх улад.

ЛітаратураПравіць

  • БЭ ў 18 т. Т.8. — Мн., 1999. — С. 496
  • Ляхоўскі У. «Крывіцкі Вязок» і лёс яго стваральнікаў // Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове XIX — 1-й трэці XX ст. (да 1939 г.). — Вільня: Інстытут Беларусістыкі / Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2012. — 484 с. — C. 19.