Крывіцкі раён
Крыві́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1962 гадах. Утвораны 15 студзеня 1940 года ў Вілейскай вобласці. Цэнтр – вёска Крывічы (з 28 чэрвеня 1958 г. гарадскі пасёлак). 1 мая 1940 года вёска Даўгінава набыла статус гарадскога пасёлка. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 14 сельсаветаў: Бубнаўскі, Будслаўскі, Ваўкалацкі, Вераб’ёўскі, Восаўскі, Даўгінаўскі, Жарскі, Княгінінскі, Крывіцкі, Мільчанскі, Пагосцкі, Пузырскі, Сіўцаўскі, Сцешыцкі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. Скасаваны 25 снежня 1962 года, тэрыторыя ўвайшла ў склад Мядзельскага і Вілейскага раёнаў.
Крывіцкі раён | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у |
Беларуская ССР: Вілейская вобласць, Маладзечанская вобласць |
Уключае | 10 сельсаветаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Крывічы |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
Дата скасавання | 25 снежня 1962 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
![]() |
Зноскі
Літаратура Правіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.