Крывічы (Мядзельскі раён)

гарадскі пасёлак у Беларусі

Крывічы́[3] (трансліт.: Kryvičy, руск.: Кривичи) — гарадскі пасёлак у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Сэрвач. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавета. Размешчаны за 39 км ад Мядзела, 139 км ад Мінска, 3 км ад чыгуначнай станцыі Крывічы на лініі Маладзечна — Полацк. Насельніцтва 1 219 чал. (2017)[4].

Гарадскі пасёлак
Крывічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1493
Гарадскі пасёлак з
Вышыня цэнтра
173 м[1]
Насельніцтва
  • 1 055 чал. (1 студзеня 2024)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Паштовыя індэксы
222376
Аўтамабільны код
5
СААТА
6240857905
Крывічы на карце Беларусі ±
Крывічы (Мядзельскі раён) (Беларусь)
Крывічы (Мядзельскі раён)
Крывічы (Мядзельскі раён) (Мінская вобласць)
Крывічы (Мядзельскі раён)

Гісторыя

правіць

Селішча на месцы Крывічаў існавала з XII ст., верагодна, як калонія крывічоў сярод літоўцаў.

Вялікае Княства Літоўскае

правіць

Першы пісьмовы ўпамін пра Крывічы як шляхецкую ўласнасць змяшчаецца ў актах Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага і датуецца 1493 годам.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Крывічы ўвайшлі ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. Каля 1640 года ў Крывічах збудавалі царкву Святой Тройцы. У 1659 годзе ў вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай царкву разрабавалі маскоўскія войскі. У 1684 годзе з згоды караля і вялікага князя Яна Сабескага маёнтак перайшоў да нашчадкаў роду Кішкаў на задавальненне крэдытораў у сувязі з смерцю Януша Кішкі — апошняга з роду. Пазней часткі маёнтку належалі Укольскім, Ходзькам, Любанскім, Швыкоўскім. Гэта быў першы выпадак эксдывізіі ў Вялікім Княстве Літоўскім.

 
Касцёл трынітарыяў, каля 1900

У 1770 годзе ўладальнік Крывічоў Андрэй Укольскі — цівун і падкаморы троцкі — дазволіў пасяліцца тут трынітарыям і выдаў уклад кляштару на землі ў наваколлі. 23 снежня 1776 года ў адпаведнасці з прывілеем караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Крывічы атрымалі статус мястэчка. У 1777 годзе тут збудавалі мураваны касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыі

правіць
 
Царква-мураўёўка, каля 1900 года.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай ў 1793 годзе Крывічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце Віленскай губерні. Па здушэнні вызваленчага паўстання (1830—1831) расійскія ўлады ў 1832 годзе гвалтоўна ліквідавалі кляштар трынітарыяў. На 1860 год у мястэчку было 55 двароў.

У сярэдзіне XIX ст. Крывічы знаходзіліся ў валоданні Швыкоўскіх, маёнтак налічваў 37 двароў і 642 дзесяціны зямлі. На 1866 год, паводле звестак Слоўніка геаграфічнага Каралеўства Польскага і іншых краёў славянскіх, у мястэчку было 40 дамоў. У 1884 годзе ў Крывічах заснавалі вінакурню. На 1886 год у мястэчку існавалі валасная ўправа, царква, капліца, касцёл, багадзельня, 3 крамы, 3 заезныя двары, карчма, школа, народнае вучылішча (у 1896/1897 навучальным годзе навучалася 46 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі); двойчы на год праводзіліся кірмашы (на Сёмуху і 6 жніўня).

На 1904 год існавалі мястэчка Крывічы і аднайменны маёнтак, уладанне Госкай, працявала лячэбніца.

Найноўшы час

правіць

У час Першай сусветнай вайны ў мястэчку размяшчаліся склады рускіх войск пад камандаваннем генерала П. С. Балуева, якія ўдзельнічалі ў Нарачанскай аперацыі 1916 года. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі (1917) пачаў працаваць Савет рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, які прадстаўляў тры воласці — Крывіцкую, Княгінінскую і Будслаўскую. Адначасова ў мястэчку дзейнічаў валасны Савет рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. У лютым 1918 года мястэчка акупіравана германскімі войскамі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 8 снежня 1918 года занята чырвонаармейцамі 2-й акругі пагранічнай аховы. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б)Б у складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР.

Пасля польска-савецкай вайны, згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Крывічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства. У гэты час існавалі аднайменныя мястэчка (92 двары), фальварак (2 двары), асада (2 двары) і станцыя. У мястэчку дзейнічаў касцёл, працавалі ўправа гміны, паліцэйскі пастарунак, 4 млыны, бальніца, пошта і аптэка; штосераду праводзіліся таргі. У чэрвені 1923 года група партызанаў у складзе 29 чалавек учыніла ўзброены налёт на паліцэйскі гарнізон. 18 мая 1924 года аддзел у складзе каля 40 чалавек пад камандаю Ваўпшасава раграміў памяшканне пастарунка.

У 1939 годзе Крывічы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 студзеня 1940 года сталі цэнтрам раёна і сельсавета Вілейскай (з 20 верасня 1944 года — Маладзечанскай) вобласці. У Вялікую Айчынную вайну 28 красавіка 1942 года нацысты спалілі 470 жыхароў мястэчка, яшчэ 130 расстралялі 13 верасня 1942 года. Агулам за гады акупацыі войскамі Германіі ў Крывічах і раёне загінулі 2189 чалавек.

У снежні 1948 года ў Крывічах створаны калгас імя Жданава. У кастрычніку 1948 года ў мястэчку збудавалі электрастанцыю. 28 чэрвеня 1958 года Крывічы атрымалі афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу і сталі цэнтрам Крывіцкага гарадскога пасялковага савета[5]. З 20 студзеня 1960 года Крывічы знаходзяцца ў складзе Мінскай вобласці, з 25 снежня 1962 года — у Мядзельскім раёне. На 1 студзеня 1997 года ў Крывічах было 612 двароў.

Насельніцтва

правіць
  • XIX стагоддзе: 1860 — 485 чал.; 1866 — 200 чал.[6]; 1883 — 625 чал.; 1897 — 519 чал.
  • XX стагоддзе: 1904 — 711 чал. у мястэчку Крывічах і 30 чал. у маёнтку Крывічах; 1921 — 623 чал. у мястэчку Крывічах, 13 чал. у фальварку Крывічах, 19 чал. у асада|асадзе Крывічах і 151 чал. на станцыі Крывічах; 1995 — 1,6 тыс. чал.[7]; 1997 — 1932 чал.
  • XXI стагоддзе: 2009 — 1298 чал.[8]; 2015 — 1208 чал.[9]; 2016 — 1232 чал.[10]; 2017 — 1219 чал.[4]

Эканоміка

правіць

Працуюць лясніцтва, прадпрыемствы харчовай прамысловасці, філіял Мядзельскага камбіната кааператыўных прадпрыемстваў (хлебазавод), завод вырабаў з металу, участак электрасеткі, вытворчы ўчастак Нарачанскага масласырзавода, участак жылкамгасу, філіял Нарачанскага вытворчага аб’яднання водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі, жывёлагадоўчая ферма.

Інфраструктура

правіць

На 1997 год у Крывічах існавалі дом быту, сярэдняя школа, дапаможная школа-інтэрнат, дзіцячы садок, дом культуры, 2 бібліятэкі, музычная школа, бальніца, аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі, аптэка, паліклініка, пошта, банк, гандлёвы цэнтр, 5 крамаў, 2 прыватныя крамы.

Славутасці

правіць

Вядомыя асобы

правіць

З Крывічоў паходзіць род Кішкаў, апошні з якіх — Януш Кішка, ваявода полацкі і гетман вялікі літоўскі, жанаты з Хрысцінай Друцкай-Сакалінскай, памёр у Крывічах у 1653 годзе бяздзетным.

Крыніцы

правіць
  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  4. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Крывічы, Крывіцкага раёна, Маладзечанскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 28 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.
  6. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. S. 806.
  7. Беларусь 1995.
  8. Перепись населения — 2009. Минская область (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  9. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  10. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць