Царква ў гонар абраза Божай Маці «Тупічоўскі» (Мсціслаў)

праваслаўны храм у горадзе Мсціславе Магілёўскай вобласці Беларусі

Царква́ ў го́нар абраза́ Бо́жай Ма́ці «Тупічо́ўскі», былая Крыжаўзвіжанская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Мсціславе Магілёўскай вобласці.

Праваслаўны храм
Царква ў гонар абраза Божай Маці «Тупічоўскі»
Крыжаўзвіжанская царква
54°00′59,80″ пн. ш. 31°44′04,70″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мсціслаў
Канфесія Праваслаўе
Епархія Магілёўская і Мсціслаўская
Благачынне Мсціслаўскае
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі
Дата заснавання 1871
Дата пабудовы 1871 год
Стан дзейнічае
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Крыжаўзвіжанская царква была пабудавана ў 1871 годзе на месцы драўлянай уніяцкай царквы, якая некалі размяшчалася ў цэнтры былой Казіміраўскай слабады. У цяперашні час у храме знаходзіцца спіс цудатворнага Тупічэўскага абраза Божай Маці. Паміж 2007 і 2011 гадамі два купалы царквы замянілі на велізарныя пазалочаныя цыбуліны, астатнія купалы знішчылі. Настаяцелем прыхода з’яўляецца іерэй Цімафей Жыгар[1].

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм вырашаны кананічнай чатырохчасткавай кампазіцыяй: прытворзваніца, трапезная, малітоўная зала, апсіда. Вертыкальнай дамінантай з’яўляецца двух’ярусная званіца над прытворам. Маляўнічасць будынку раней надавала пяцікупалле над асноўным кубападобным аб’ёмам.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі правіць