Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Сухопаль)
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўная царква ў аграгарадку Сухопаль Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, збудаваная ў 1903 годзе. Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю, ахоўваецца дзяржавай.
Праваслаўны храм | |
Свята-Крыжаўзвіжанская царква | |
---|---|
| |
52°39′27,9″ пн. ш. 24°10′20,8″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Сухопаль |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
Дата пабудовы | 1903 год |
Статус |
![]() |
![]() |
Гісторыя Правіць
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Царква збудаваная з цэглы на месцы старой драўлянай царквы, якая была заснавана меркавана ў канцы XVII стагоддзя[1]. Двойчы драўляны будынак згараў, а сучасны збудаваны з цэглы і асвечаны 26 кастрычніка 1903.
Храм дзейнічаў бесперапынна і за савецкім часам.
Архітэктура Правіць
Храм чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыі, створанай двух’яруснай званіцай над папярочным прытворам, прамавугольнай у плане трапезнай, кубападобнай малітоўнай залай, пяціграннай апсідай з бакавымі рызніцамі. У сілуэце дамінуюць цыбулепадобныя галоўкі гранёнага шатра званіцы (2 васьмерыкі над прамавугольным прытворам) і васьміграннага барабана над чатырохсхільным пакатым дахам асноўнага аб’ёму. Галоўны і бакавыя ўваходы ў выглядзе прытвораў пад двухсхільнымі дахамі аформлены вуглавымі лапаткамі, зубчастымі карнізамі, прамавугольнымі панэлямі. Лучковыя аконныя праёмы (у 2 ярусы ў асноўным аб’ёме) дэкарыраваны плоскімі ліштвамі. Аб’ёмы апяразаны прафіляванымі карнізамі, зубчастымі фрызамі, вуглавымі лапаткамі, слаістымі ў прасценках бакавых фасадаў асноўнага аб’ёму.
Інтэр’ер Правіць
Прастора трапезнай адкрыта ў малітоўную залу шырокім арачным прасветам. Апсіда вылучана драўляным іканастасам. Абраз 19 ст. «Спас Пантакратар».
Зноскі
- ↑ Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 31 мая 2014.
Літаратура Правіць
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Сухопаль)
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Сухопаль) на сайце Radzima.org
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Сухопаль) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Праваслаўе.by Архівавана 4 красавіка 2013. (руск.)
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Сухопаль) на сайце «Архіварта»