Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Цвеціна)

Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у Беларусі, у вёсцы Цвеціна Мёрскага раёна Віцебскай вобласці.

Праваслаўны храм
Свята-Крыжаўзвіжанская царква
55°29′07″ пн. ш. 28°11′33″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Цвеціна
Канфесія Праваслаўе
Епархія Полацкая і Глыбоцкая
Благачынне Мёрскае
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі
Будаўніцтва 18641867 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000569шыфр 213Г000569
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1864—1867 гадах з цэглы.

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Мае трохчасткавую кампазіцыю: двух’ярусная шатровая званіца, прамавугольны ў плане двух’ярусны пад шатровым дахам аб’ём малітоўнай залы і трохгранная апсіда. Фасады дэкарыраваны паўкалонамі, антаблементам з сухарыкамі, броўкамі над арачнымі аконнымі праёмамі. Званіца і дах асноўнага аб’ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі.

Інтэр’ер правіць

Абразы: «Атрыманне крыжа» (канец XVIII — 1-я палова XIX ст.), «Пакланенне вешчуноў», «Яўленне Хрыста анёлам» (абодва мяжа XVIII—XIX ст.).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць