«Крык» (нарв.: Skrik; 1893—1910) — група карцін, выкананых у жанры экспрэсіянізму нарвежскім мастаком Эдвардам Мункам, які намаляваў напоўненую адчаем фігуру на фоне крывава-чырвонага неба. Пейзаж на фоне — від Осла-фіёрда з пагорка Экеберг, у горадзе Осла, Нарвегія.

Эдвард Мунк
Крык. 1893
нарв.: "Skrik"
National Museum of Art, Architecture and Design[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мунк стварыў некалькі версій «Крыку», а менавіта 4, выкарыстоўваючы розныя тэхнікі. У музеі Мунка прадстаўлены адзін з двух варыянтаў, выкананых алеем, і адна пастэль. Нарвежскі Нацыянальны музей мастацтва, архітэктуры і дызайну змяшчае ў сваёй галерэі другую версію, выкананую алеем. Чацвёртая версія, выкананая пастэллю, належыць нарвежскаму мільярдэру Петэру Олсену. Мунк таксама стварыў літаграфіі (1895) гэтага твора.

Крык зрабіўся мішэнню некалькіх крадзяжоў. У 1994 годзе карціна была скрадзена з нацыянальнай галерэі. Некалькімі месяцамі пазней яна была вернутая на сваё месца. «Крык» і іншы вядомы твор мастака «Мадонна» былі скрадзеныя з музея Мунка. Абедзве карціны былі вернутыя ў 2006 годзе. Атрымаўшы некаторыя пашкоджанні, карціны зноў былі выстаўленыя на паказ у маі 2008, пасля рэстаўрацыі.