Крымская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Крымская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (Крымская АССР) — аўтаномная рэспубліка на тэрыторыі Крыма, якая існавала ў 1921—1945 гадах у складзе РСФСР і ў 1991—1992 гадах у складзе Украіны (УССР).
Гістарычная дзяржава | |||||
Крымская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
|
|||||
Сталіца | |||||
Плошча |
|
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аўтаномная Крымская ССР была ўтворана 18 кастрычніка 1921 года ў складзе РСФСР. 5 мая 1929 года пасля прыняцця новай канстытуцыі аўтаноміі атрымала найменне — Крымская АССР. 30 чэрвеня 1945 года гэта аўтаномная рэспубліка была ператворана ў Крымскую вобласць, якая 26 красавіка 1954 года была перададзена ў склад Украінскай ССР.
12 лютага 1991 года па выніках рэферэндуму Крымская АССР была адноўлена, а 26 лютага 1992 года па рашэнні Вярхоўнага Савета рэспублікі Крымская АССР была перайменавана ў Рэспубліку Крым.