Крымінальнае чытво

«Крымінальнае чытво» (англ.: Pulp Fiction) — фільм рэжысёра Квенціна Таранціна.

Крымінальнае чытвоM:
Pulp Fiction
Жанр гангстарскі фільм[d], незалежны кінематограф[1][2][…] і драматычны фільм
Рэжысёр Квенцін Таранціна
Прадзюсар Лоўрэнс Бэндар
Сцэнарыст Квенцін Таранціна, Эвэры Роджар
У галоўных
ролях
Джон Траволта
Сэмюэл Лерой Джэксан
Ума Турман
Брус Уіліс
Аператар Анджэй Секула
Кінакампанія A Band Apart[d], Jersey Films[d] і Miramax[d]
Працягласць 154 хвіліны
Бюджэт 8,5 млн $
Зборы 213 928 762 $[3] і 107 928 762 $[4]
Краіна ЗША
Мова англійская
Год 1994
IMDb ID 0110912
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фільм складаецца з некалькіх навел, якія аб’яднаныя агульным сюжэтам і паказаныя не ў храналагічным парадку. У адной з іх бандыты Джулс і Вінсэнт адпраўляюцца за валізкай свайго боса Марсэласа Уолеса. У іншай — Вінсэнт ідзе на спатканне з жонкай Марсэласа. У трэцяй баксёр Бутч падманвае Марсэласа і выйгравае дагаварны бой, у чацвёртай парачка рабаўнікоў спрабуе абрабаваць наведвальнікаў у кафэ, у якім абедаюць Вінсэнт і Джулс. Ва ўсіх гэтых навелах іх героі пападаюць у розныя незвычайныя сітуацыі і пераплятаюцца паміж сабой складанымі асабістымі сувязямі.

Акцёры

правіць

Узнагароды

правіць

Агучванне на беларускай мове

правіць

Стужка была перакладзена і агучана па-беларуску, за ініцыятывай «Беларускі гальфстрым», у 2008 годзе[5]. Ініцыятарам дубляжу выступіў Франак Вячорка, рэжысёрам — Аляксандр Памідораў. Пераклад зрабіў Макс Шчур, а рэдактарамі выступілі Юрась Бушлякоў, Вінцук Вячорка і Пятро Садоўскі.

Зноскі

Спасылкі

правіць