Флавій Юлій Крысп, таксама вядомы як Флавій Валерый Крысп ці Флавій Клаўдзій Крысп (лац.: Flavius Iulius Crispus; каля 305326), рымскі імператар з тытулам цэзара ў 317—326 гадах і старэйшы сын Канстанціна Вялікага ад першага шлюбу з Мінервінай, нарадзіўся меркавана ў 305 годзе, у Нікамедыі (цяпер Ізміт). Выхаванец рытара Лактанцыя.

Флавій Юлій Крысп
лац.: Flaius Iulius Crispus

61-ы Рымскі імператар з тытулам цэзара
317 — 326
Папярэднік Канстанцін I Вялікі
Пераемнік Канстанцін I Вялікі
Нараджэнне каля 303
Смерць 326
Род Канстанціна
Бацька Канстанцін I Вялікі
Маці Мінервіна
Жонка Helena[d]
Дзеці сын: імя невядома
Веравызнанне Хрысціянства, але відаць, не хрышчоны
Дзейнасць палітык, ваенны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Крысп нарадзіўся прыкладна паміж 299 і 305 годам на ўсходзе Рымскай імперыі. Яго маці была Мінервіна, першая жонка Канстанціна. 1 сакавіка 317 года (16 ці 18 гадоў) быў узведзены бацькам у сан цэзара са сваім малодшым братам Канстанцінам паводле мірнага дагавора з Ліцыніем, які таксама прызначыў цэзарам свайго сына, якога таксама клікалі Ліцыніем. Канстанцін відаць верыў у здольнасці свайго сына і прызначыў у якасці кіраўніка Галіі, дзе Крысп удала ваяваў з франкамі на Рэйне. У студзені 322 года Крысп ажаніўся з маладой дзяўчынай па імі Алена. Яна нарадзіла яму сына ў кастрычніку таксама года. Не захавалася ніякіх звестак пра лёс гэтага хлопчыка.

Салдаты любілі Крыспа з-за яго стратэгічных здольнасцей і перамогі, якую ён атрымаў над германцамі. Крысп правёў наступныя гады дапамагаючы свайму бацьку ў вайне з Ліцыніем, якая разгарэлася зноў. У 324 годзе Канстанцін прызначыў Крыспа ў якасці камандзіра свайго флоту, які пакінуў порт Пірэй, каб супрацьстаяць эскадры Ліцынія. Абодва флаты сустрэліся на Басфоры. 200 суднам пад камандаваннем Крыспа ўдалося атрымаць перамогу над непрыяцельскім флотам, які налічваў прыкладна 400 судоў. Крысп ваяваў з Ліцыніем і на сушы, атрымліваючы перамогі. Таксама ён быў найбольш верагодным прэтэндэнтам на прастол, з прычыны таго, што тры яго браты былі яшчэ вельмі маладыя. У 318 і ў 321 гадах быў прызначаны консулам. У 326 забіты па загадзе бацькі з прычыны паклёпу, які ішоў, верагодна, ад другой жонкі імператара — Фаўсты. Крысп быў адданы праклёну памяці[1]

Зноскі

Літаратура правіць