Крыстафер Вільгельм Экерсберг
Крыстафер Вільхельм Экерсберг (дацк. Christoffer Wilhelm Eckersberg; 2 студзеня 1783, Блокраг — 22 ліпеня 1853, Капенгаген) — дацкі мастак і педагог, заснавальнік Залатога стагоддзя дацкага мастацтва ў галіне жывапісу.
Крыстафер Вільгельм Экерсберг | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Дата нараджэння | 2 студзеня 1783[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 ліпеня 1853[3][2][…] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Erling Eckersberg[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьКрыстафер Экерсберг нарадзіўся ў Блокрагу (дат. Blåkrog) на поўдні паўвострава Ютландыя. З 1803 года вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Капенгагене, скончыў яе ў 1809 годзе з залатым медалём і атрымаў стыпендыю для паездкі ў Парыж. У 1811—12 гадах вучыўся ў майстэрні ў Ж. Л. Давіда. У 1813-16 гадах жыў у Рыме. З 1817 года — прафесар Акадэміі мастацтваў у Капенгагене, у 1827-29 — яе дырэктар. З-за праблем са зрокам перастаў пісаць. Памёр 22 ліпеня 1853 года ў Капенгагене падчас эпідэміі халеры. Пахаваны ў Капенгагене.
Зноскі
- ↑ Ontdek graficus, schilder Christoffer Wilhelm Eckersberg — RKD. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б C.W. Eckersberg
- ↑ RKDartists Праверана 26 жніўня 2017.
- ↑ Эккерсберг Кристоффер Вильхельм // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.