Крыстафер Ламберт
Крыстоф Гі Дэні Ламбер (фр.: Christophe Guy Denis Lambert; больш вядомы як Крыстафер Ламберт, англ.: Christopher Lambert; нар. 29 сакавіка 1957, Лонг-Айленд, штат Нью-Ёрк, ЗША) — французскі і амерыканскі акцёр, лаўрэат прэміі «Сезар» (1986).
Крыстафер Ламберт | |
---|---|
Christopher Lambert | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Крыстоф Гі Дэні Ламбер |
Дата нараджэння | 29 сакавіка 1957[1][2] (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Францыя, ЗША |
Муж | Даян Лейн[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінаакцёр, сцэнарыст |
Кар’ера | 1979 — цяперашні час |
Кірунак | фантастыка, экшн |
Узнагароды | «Сезар» (1986) |
IMDb | ID 0000483 |
christopherlambert.org | |
![]() |
За 30 гадоў кінакар’еры зняўся больш чым у 60 карцінах. Ламберт граў як у камедыях («Арлет», «Эркюль і Шэрлак супраць мафіі», «Чаму я?»), так і ў інтэлектуальным кіно («Падземка», «Забіць святара»). Аднак сапраўдную папулярнасць акцёр атрымаў дзякуючы ролям герояў-адзіночак у фантастычных фільмах і фільмах жанру «экшн» («Крэпасць/Апошні адлік», «Смяротная бітва», «Крутыя ствалы»), сярод якіх самая галоўная — несмяротны воін Конар Маклаўд з фільма «Горац».
Зноскі
- ↑ Christopher Lambert // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Christophe Lambert (II) // Babelio — 2007.
- ↑ http://www.debate.org/reference/christopher-lambert
- ↑ http://www.reelz.com/person/234205/christopher-lambert/
Спасылкі Правіць
Крыстафер Ламберт на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Архівавана 14 чэрвеня 2006. (англ.)
- Крыстафер Ламберт на сайце «Internet Movie Database» (англ.) (англ.)
- Відэаінтэрв’ю Крыстафер Ламберт 2010 г. (фр.)
- Крыстафер Ламберт на Rotten Tomatoes (англ.)