Крыстафер Джарэбан Лоік (англ.: Christopher Jorebon Loeak; нар. 11 лістапада 1952, Аілінглапалап, Маршалавы Астравы) — маршальскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэзідэнт Маршалавых Астравоў з 10 студзеня 2012 г. Быў абраны парламентам, атрымаўшы 21 голас супраць 11, аддадзеных за Джурэланга Зедкаю.

Крыстафер Лоік
Christopher Loeak
прэзідэнт Маршалавых Астравоў[d]
10 студзеня 2012 — 1 студзеня 2016
Папярэднік Jurelang Zedkaia[d]
Пераемнік Casten Nemra[d]
Minister in Assistance to the President of Marshall Islands[d]
з 13 студзеня 2020
Нараджэнне 11 лістапада 1952(1952-11-11) (71 год)
Жонка Анона Лоік
Дзеці трое
Грамадзянства Сцяг Маршалавых Астравоў Маршалавы Астравы
Партыя беспартыйны
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся на востраве Аілінглапалап, Маршалавы Астравы. Родная мова — маршальская. Атрымаў вышэйшую адукацыю ў ЗША. Пазней скончыў два універсітэты — Ганзага і Гавайскі ціхаакіянскі.

Лоік быў абраны ў Заканадаўчы сход Маршалавых Астравоў у 1985 годзе як прадстаўнік Аілінглапалапа. З 1988 па 1992 год ён быў міністрам юстыцыі ў кабінеце прэзідэнта Амата Кабуа. У 1992 годзе ён стаў міністрам сацыяльных паслуг і займаў гэтую пасаду да смерці прэзідэнта ў 1996 годзе. Калі новым кіраўніком дзяржавы быў абраны Імата Кабуа, Лоік стаў міністрам адукацыі. Ён займаў гэтую пасаду на працягу двух гадоў. У 1998 годзе Лоік атрымаў пасаду кіраўніка ланцуга астравоў Ралік, а праз год стаў памочнікам прэзідэнта.

У 2007 годзе Лоик стаў спікерам ў Заканадаўчым сходзе, а пасля абрання кіраўніком дзяржавы Літоквы Тамеінга вярнуўся да пасады памочніка прэзідэнта. Працягваў сваю палітычную дзейнасць і пасля абвяшчэння вотуму недаверу Тамеінзе і абрання Джурэланга Зедкаі. 19 студзеня 2012 г Лоік стаў прэзідэнтам Маршалавых Астравоў.

Зноскі

Спасылкі правіць

  • rmigovernment.org — афіцыйны сайт прэзідэнта Маршалавых Астравоў