Адкрыць галоўнае меню

Кры́стафер Марла (англ.: Christopher Marlowe; 26 лютага 1564, Кентэрберы30 мая 1593, Дэптфард) — англійскі паэт, перакладчык і драматург лізавецінскае эпохі, адзін з найвыбітнейшых папярэднікаў Шэкспіра. Марла быў незвычайнай асобай, доказам чаму быў не толькі яго яскравы паэтычны талент, але і прыналежнасць да філасофскага кружка У. Рэйлі, члены якога, відаць, веравызнавалі даволі нетрадыцыйныя для свайго часу погляды, ставячы пад сумнёў несмяротнасць чалавечай душы.

Крыстафер Марла
Christopher Marlowe
Christopher Marlowe.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 6 лютага 1564[1][2] ці 23 лютага 1564(1564-02-23)[3][4][5]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 30 мая 1593(1593-05-30)[1][2][…] (29 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт, перакладчык, драматург
Валодае мовамі: англійская[2]
Мова твораў: англійская
Подпіс: Christopher Marlowe Signature.svg
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Марла нарадзіўся 16 лютага 1564 г. у Кентэрберы, у сям'і шаўца. У родным горадзе наведваў кентэрберыйскую Каралеўскую школу, затым вучыўся ў Кембрыджы. Скончыў Каледж Цела Хрыстова ў Кембрыджскім універсітэце, стаўшы бакалаўрам (1584), а затым — відаць, па пратэкцыі кіраўніка сакрэтнае службы Ф. Уолсінгема — магістрам (1587). Сувязь Марла з апошнім, відаць, і тлумачыць шмат вольнасцей у яго паводзінах яшчэ падчас вучобы ў Кембрыджы. Так ён здолеў безтурботна пакінуць Кембрыдж, як тое было з лютага па чэрвень 1587 г. Ніхто не ведаў, дзе Марла ўвесь гэты час знаходзіўся. Гэта сайшло яму з рук відаць не без заступства ўплывовых асоб Лондана. Як сцвярджаюць многія даследчыкі біяграфіі англійскага паэта і драматурга, у тым ліку і Я. Чарняк у сваёй кнізе «Пяць стагоддзяў таемнай вайны» па заданню Уолсінгема Марла выконваў нейкую таемную місыю ў Еўропе. Яго мэтай было сабраць падрабязную інфармацыю аб дзейнасці англійскага каталіцкага падполля ў Францыі, якое імкнулася кінуць выклік пратэстанцкаму рэжыму каралеву Элізабеты I.

 
Выданне «Трагічная гісторыя жыцця і смерці доктара Фаўста» Крыстафера Марла

Пазней Крыстафер Марла пераехаў у Лондан і заняўся актыўнай літаратурнай дзейнасцю. Тады ж уступіў у літаратурны кружок драматургаў «Універсітэцкія ўмы», куды ўваходзілі паэты Д. Лілі, Т. Неш, Р. Грын, Дж. Піл і Т. Лодж. Тады ж была пастаўлена яго першая трагедыя «Тамерлан вялікі, скіфскі пастух». Прыблізна з гэтага часу яго стасункі з урадам стромка мяняюцца. Вальнадумны кружок У. Рэйлі, у які ўваходзіў Марла, не быў ва ўрадзе на добрым рахунку. Лічылася, што там праводзіліся нейкія блюзнерскія абрады. У маі 1593 года ў Лондане адбыліся хваляванні, у якіх удзельнічалі каталікі і пратэстанты. У горадзе распаўсюдзіліся памфлеты з выпадамі супраць рабочых-імігрантаў з Фландрыі. Тайны савет шукаў аўтараў паклёпніцкіх заклікаў сярод лонданскай літаратурнай багемы. Былі здзейсненыя ператрусы, у тым ліку і на кватэры драматурга Томаса Кіда. Пасярод яго папераў былі выяўлены зацемкі, якія змяшчалі ерэтычныя выказванні: доказы атэізма, адмаўленне Боскай сутнасці Хрыста, насьмешкі над яго цудамі. Кід, зняволены ў турму, паказаў, што паперы належылі Марла і засталіся ад іх сумеснае працы над п'есай два гады таму. Быў альбо не быў Марла таемным агентам, фармальна савет павінен быў дапытаць яго. 20 мая 1593 г. паэта, які гасціў у свайго член Томаса Уолсінгема (кузена Фрэнсіса Уолсінгема) ў маёнтку Скелберы (Кент), выклікалі на паседжанне Тайнага Савета, але не арыштавалі, а толькі загадалі кожны дзень адзначацца ў канцылярыі Савета дагэтуль, пакуль не будзе вынесены прысуд па яго справе. Ён пераехаў у Дэптфард, верагодна, допыт так і не адбыўся, а праз 10 дзён Марла забілі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 4. — С. 644–646.
  2. 2,0 2,1 2,2 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 25 чэрвеня 2019.
  4. Christopher Marlowe // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Christopher MARLOWE // NooSFere — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Christopher Marlowe // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

СпасылкіПравіць