Адкрыць галоўнае меню

Крыстафер I (дацк.: Christoffer 1., 1219 — 29 мая 1259) — кароль Даніі з 1252 года. Сын дацкага караля Вальдэмара II і прынцэсы Берэнгарыі Партугальскай, брат дацкіх каралёў Абеля і Эрыка IV. Абраны каралём 25 снежня 1252 года пасля смерці старэйшага брата Абеля.

Крыстафер I (кароль Даніі)
Christoffer I Ribe.JPG
National Coat of arms of Denmark no crown.svg
 
Дзейнасць: манарх
Нараджэнне: 1219[1]
Смерць: 29 мая 1259
Пахаванне:
Дынастыя: Дынастыя Эстрыдсенаў
Бацька: Вальдэмар II Пераможца
Маці: Берэнгарыя Партугальская[d]
Жонка: Маргарыта Памеранская[d]
Дзеці: Эрык V Кліпінг і Мацільда Дацкая[d]

БіяграфіяПравіць

Большую частку праўлення займаўся барацьбой са сваімі шматлікімі сапернікамі. Пасля прызнання сына Абеля кіраўніком паўднёвай Ютландыі Крыстафер спыніў яго спробы заняць дацкі трон, але гэта прывяло да таго, што гэта пагранічная тэрыторыя стала адносна незалежнай ад улады караля. Ён таксама быў вымушаны шукаць прымірэнне з каралямі Нарвегіі і Швецыі, справакаванымі ўварваннем Абеля на іх тэрыторыю, і саступіў асобным палітычным патрабаванням дацкай шляхты. Пры ім упершыню быў скліканы сярэдневяковы дацкі парламент Данехоф (дацк. Danehof).

Крыстафер быў адлучаны ад каталіцкай царквы, калі спрабаваў кананізаваць свайго брата Эрыка IV, які быў меркавана забіты Абелем ў 1250 годзе. Крыстафер арыштаваў архібіскупа Якаба Эрландсена пасля таго, як ён адмовіўся прызнаць яго сына Эрыка паўнапраўным спадчыннікам трона. Але адлучэнне мела нязначны эфект, і Крыстафер быў пахаваны па хрысціянскіх звычаях біскупам Рыбе.

Смерць караля была вельмі нечаканай. Неўзабаве пасля прыняцця Святой Камуніі ён памёр, але доказаў яго атручвання няма. Прыхільнікі Крыстафера, аднак, былі перакананыя ў яго атручванні і называлі яго «Krist-Offer» («Хрыстова ахвяра»).

Зноскі

ЛітаратураПравіць