Крыстаф Амбергер
Крыстаф Амбергер (ням.: Christoph Amberger, ок. 1500—1561 або 1562, Аўгсбург) — нямецкі жывапісец эпохі Адраджэння.
Крыстаф Амбергер | |
---|---|
ням.: Christoph Amberger | |
![]() | |
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 1505[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1562[2][3][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Яго бацька быў мулярам, а дзед — разьбяром па дрэве ў Амбергу. У 1530 годзе Амбергер быў прыняты ў цэх мастакоў Аўгсбурга, дзе ён і працаваў да сваёй смерці, спецыялізуючыся пераважна на партрэтах. Амбергер вывучаў жывапіс у Л. Бека ў Аўгсбургу. Амбергер лічыцца выдатным мастаком пакалення, наступнага за Дзюрэрам і Буркмайрам. У 1530 годзе Амбергер атрымаў званне майстра, неабходнае ў Сярэднія стагоддзі для таго, каб стаць грамадзянінам Аўгсбурга і карыстацца ўсімі грамадзянскімі правамі. Захаваўся шэраг партрэтаў яго вядомых і паважаных сучаснікаў. Амбергер напісаў шматлікія партрэты патрыцыяў Аўгсбурга і іх жонак, а таксама партрэты Карла V, якія заклалі аснову поспеху мастака, а таксама партрэты Георга фон Фрундсберга, Конрада Пейтынгера, Фугераў і Вельзераў, а таксама вядомы партрэт касмографа Себасцьяна Мюнстэра. У 1548 годзе Амбергер пазнаёміўся з Тыцыянам. Самым значным творам Амбергера лічыцца панэль галоўнага алтара аўгсбургскага кафедральнага сабора, створаны ў 1554 года пасля таго, як быў знішчаны алтар працы Ганса Гольбейна Старэйшага. Апроч гэтага захавалася каля 30 малюнкаў Амбергера.
Зноскі
- ↑ http://www.museothyssen.org/en/thyssen/ficha_artista/4 Праверана 8 снежня 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121365298 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Christoph Amberger // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Christoph Amberger // The Nelson-Atkins Museum of Art — 1933. Праверана 9 кастрычніка 2017.