Крыстоф Майнерс
Крысто́ф Ма́йнерс (ням.: Christoph Meiners, 31 ліпеня 1747 — 1 мая 1810) — нямецкі гісторык і філосаф, адзін з заснавальнікаў навуковага расізму.
Крыстоф Майнерс | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 31 ліпеня 1747[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 мая 1810[2] (62 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філосаф, выкладчык універсітэта, гісторык, антраполаг |
Навуковая сфера | расавая тэорыя паходжання дзяржавы[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
![]() |
Крыстоф Майнерс нарадзіўся ў Ніжняй Саксоніі, навучаўся ў Брэмене і Гётынгене. З 1775 г. працаваў прафесарам Гётынгенскага ўніверсітэта. Вядомы сваёй крытыкай канцэпцыі Асветніцтва і філасофіі І. Канта.
У сваіх працах сцвярджаў, што людзі розных рас маюць адрознае паходжанне. На вяршыні знаходзілася белая раса, якая стварала культуру, была схільна да навукі і дабрачыннасці. Ёй супрацьпастаўлялася чорная раса, разумова абмежаваная і сексуальна распушчаная. Астатнія расы знаходзіліся ў прамежкавым стане. На яго думку, месцам фарміравання людзей белай расы быў Каўказ.
Бібліяграфія
правіць- Geschichte des Ursprungs, Fortgangs und Verfalls der Wissenschaften in Griechenland und Rom (1781)
- Geschichte des Luxus der Athenienser von den ältesten Zeiten an bis auf den Tod Philipps von Makedonien (1782)
- Grundriß der Geschichte der Menschheit (1785)
- Beschreibung Alter Denkmäler in Allen Theilen Der Erde (1786)
- Grundriß der Theorie und Geschichte der schönen Wissenschafften (1787)
- Ueber den thierischen Magnetismus (1788)
- Aus Briefen über die Schweiz. Reisen im Sommer 1782 und 1788 (1791)
- Leben Ulrichs von Hutten (1797)
- Lebensbeschreibungen berühmter Männer aus den Zeiten der Wiederherstellung der Wissenschaften (1797)
- Beschreibung einer Reise nach Stuttgart und Strasburg im Herbste 1801 (1803)
- Untersuchungen über die Verschiedenheiten der Menschennaturen (1813)
Зноскі
- ↑ Christoph Meiners // Annuaire prosopographique : la France savante / пад рэд. B. Delmas, R. Mathis — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Christoph Meiners // Annuaire prosopographique : la France savante / пад рэд. B. Delmas, R. Mathis — 2009.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #116863498 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ museum-digital — 2009.
Спасылкі
правіць- Christoph Meiners(недаступная спасылка)
- Nell Irvin Painter, Why White People Are Called 'Caucasian?' Архівавана 20 кастрычніка 2013.