Адкрыць галоўнае меню

Крысціна Дацкая (1521, Нюбарг ці Капенгаген — 1590, Алесандрыя ці Тартона) — дацкая прынцэса. У першым шлюбе з 1533 па 1535 насіла тытул герцагіні Міланскай, а ў другім з 1541 па 1559 — герцагіні Латарынгіі.

Крысціна Дацкая
Christina of Denmark, Duchess of Milan.jpg
 
Дзейнасць: арыстакратка
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: лістапад 1521
Смерць: 10 снежня 1590(1590-12-10)[1] (69 гадоў)
Пахаванне:
Дынастыя: Ольдэнбургская дынастыя[d]
Бацька: Крысціян II
Маці: Ізабела Габсбургская
Муж: Франсуа I[d] і Франчэска II Сфорца[d]
Дзеці: Карл III, герцаг Латарынгіі, Рэната Латарынгская[d], Dorothea of Lorraine[d] і Dorothea de Lorraine[d]

Сям’яПравіць

Крысціна была малодшай з шасці дзяцей караля Даніі Крысціяна II і Ізабелы Габсбургскай. Дакладнае месца яе нараджэння невядома, меркавана яна нарадзілася ў Нюбаргу ці Капенгагене. Датай нараджэння лічыцца лістапад 1521 ці 5 снежня.

Яна была пляменніцай імператара Карла V. Быўшы прадстаўніцай дынастыі Габсбургаў, яна магла скласці годную партыю шматлікім еўрапейскім кіраўнікам. Дзядзька Карл выдаваў яе двойчы замуж выключна з палітычных меркаванняў, тым самым умацоўваючы сувязі з еўрапейскімі дварамі ў барацьбе супраць Францыі.

БіяграфіяПравіць

У 11 гадоў Крысціна выйшла замуж за Франчэска II Сфорца, герцага Міланскага. Вяселле адбылося ў Бруселі ў жніўні 1533 года па даверанасці. Жаніха прадстаўляў міланскі пасланец Марыя Масіміліяна Стампа. Ужо ў 13 гадоў Крысціна стала ўдавой.

10 ліпеня 1541 года яна выйшла замуж за будучага герцага Латарынгіі Франсуа I. У гэтым шлюбе нарадзілася трое дзяцей:

  • Карл III (15 лютага 1543 — 14 мая 1608), герцаг Латарынгіі, названы так у гонар Карла V;
  • Рэнэ (20 красавіка 1544 — 22 мая 1602), названая так у гонар у гонар сваёй бабкі па матчынай лініі Рэнэ дэ Бурбон-Манпасье;
  • Даратэя (20 жніўня 1545 — 2 чэрвеня 1621).

Прэтэнзій на тронПравіць

Знаходзячыся ў зняволенні, бацька Крысціны ў 1549 афіцыйна адрокся ад дацкага прастола (тым самым і на трон Нарвегіі і Швецыі) і адмовіўся ад прэтэнзій на дацкі прастол сваіх дзяцей. Аднак Крысціна ніколі не прызнавала гэты факт. Пасля таго, як у 1532 памёр яе старэйшы брат Ганс, яна заявіла пра свае правы на дацкі прастол. З 1563 па 1569 яна падпісвала афіцыйныя дакументы як «каралева Даніі», але ніколі не спрабавала заняць дацкі трон сілай.

Зноскі

  1. Lundy D. R. John Oldenburg, Prince of Denmark // The Peerage — 717826 экз. Праверана 9 кастрычніка 2017.