Крысціна Дробыш
Крысці́на Дро́быш, у дзявоцтве Каза́к (нар. 22 верасня 1990, Мінск) — беларуская актрыса тэатра і кіно. Адна з заснавальніц праекта агучкі дзіцячых кніг «Кніжны воз»[2][3][4].
Крысціна Дробыш | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 верасня 1990[1] (34 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | актрыса |
IMDb | ID 9951288 |
Біяграфія
правіцьУ дзяцінстве займалася ў мастацкай школе, спартыўнай секцыі (лёгкая атлетыка), школе бальных, народных і класічных танцаў, вакальна-эстраднай студыі «Імпульс», вакальна-эстраднай студыі прадзюсарскага цэнтра «Беларусы» пад кіраўніцтвам Валерыя Шмата[5].
У 2013 годзе закончыла тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно» (курс народнага артыста Беларусі М. М. Кірычэнкі)[6].
У 2013[6]-2020 гадах — актрыса Купалаўскага тэатра. У жніўні 2020 года разам з іншымі супрацоўнікамі Купалаўскага тэатру звольнілася ў знак пратэсту супраць сфальсіфікаваных выбараў і рэпрэсій і ў знак салідарнасці з Паўлам Латушкам[7].
У снежні 2021 года праз немагчымасць працаваць па палітычных прычынах на радзіме[8] вымушана пераехала ў Варшаву.
У 2020-2022 гадах — у незалежнай тэатральнай трупе «Купалаўцы»[9].
Увосень 2020 года разам з Міхасём Бутыліным заснавала аўдыёвыдавецтва «Кніжны воз», якое займаецца агучкай кніг на беларускай мове.
У верасні 2023 года прыняла ўдзел у Першым кангрэсе беларускай культуры ў эміграцыі ў Варшаве, у дыскусіі «Выдавецкая справа: праблемы і магчымасці»[10].
Водгукі
правіцьЖурналіст тэлеканала Белсат Зміцер Міраш у сваім аглядзе дзесяці найбольш важных беларускіх кніжак 2023 года адзначыў, што «найвышэйшай прэміі за ўнёсак у беларускую кніжную справу заслугоўвае Крысціна Дробыш… Менавіта дзякуючы ейнаму голасу беларускія дзеткі знаёмяцца з Віня-Пыхам і Пітэрам Пэнам на „Кніжным возе“, а тысячы дарослых — з творамі Святланы Алексіевіч на „Камунікаце“»[11].
Ролі ў тэатры
правіць- Дзяўчына («Паўлінка» Я. Купала);
- Фрэйліна («Чорная панна Нясвіжа» А. Дудараў);
- Дзяўчына («Ноч на Каляды» М. Гогаль);
- Хадоська («Людзі на балоце» І. Мележа);
- Зося («Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча);
- Пакаёўка («Чайка» А. Чэхаў);
- Сафія («Шабаны» А. Бахарэвіча);
- Аля («Дзве душы» М. Гарэцкага);
- Таццяна («Каханне як мілітарызм» П. Гладзіліна);
- Каралева ў маладосці («Юбілей ювэліра» Н. Маколіф);
- Даша («Зямля Эльзы» Я. Пуліновіч);
- Шырлі Ўэйд («Вешальнікі» М. Макдонаха);
- Агапка («Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» паводле Я. Баршчэўскага);
- Кардэлія, дачка караля Ліра («Кароль Лір» У. Шэкспір);
- Крысціна («Першы»);
- Іда, юнацтва («En souvenir de Шагал»).
Ролі ў фільмах
правіцьГод | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Сямейны дэтэктыў | Семейный детектив | жонка Артура | |
ф | Вышэй за неба | Выше неба | Белка | |
ф | Вой, ма-мач-кі! | Ой, ма-моч-ки! | Тарасевіч | |
ф | Дом з прывідамі | Дом с привидениями | Яўгенія Барысаўна | |
ф | Каханне з прабіркі | Любовь из пробирки | (эпізод) | |
ф | Першае каханне | Первая любовь | Марго | |
ф | Разарваныя ніткі | Разорванные нити | (эпізод) | |
ф | У вас будзе дзіця | У вас будет ребёнок | цырульнік | |
ф | Усяленскі змова | Вселенский заговор | Даша | |
2016—2018 | с | Мухтар. Новы след (сер.15, 121) | Мухтар. Новый след | Наташа |
ф | Сапрамат | Сопромат | ||
ф | Нераскрыты Талент-3 | Нераскрытый талант-3 | актрыса | |
ф | Змеі і лесвіцы | Змеи и лестницы | (эпізод) | |
ф | Агееў | Агеев | Вольга Філіпава | |
ф | Успышка | Вспышка | Люда Рудзіна | |
ф | Генерал Корж | Генерал Корж | жонка генерала Коржа |
Крыніцы
правіць- ↑ Кіно-тэатр.ру — 2006.
- ↑ «Не варта да смерці гуляць у моцнага чалавека». Крысціна Дробыш — пра агучку дзіцячых кніг, працу на ТБ і антыдэпрэсанты . Наша Ніва (13 студзеня 2023). Праверана 31 студзеня 2023.
- ↑ «Хачу, каб дзіця не грузілі беларускай мовай, а каб яна была ў яго жыцці». Што такое казкатэрапія ад «Кніжнага воза» . Наша Ніва (30 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2023. Праверана 29 жніўня 2023.
- ↑ Сяргей Пульша. Крысціна Дробыш: беларуская літаратура — гэта не толькі Колас, Купала, Быкаў, гэта нашмат больш . Новы Час (24 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2023. Праверана 29 жніўня 2023.
- ↑ Казак Кристина (руск.). БелКино.by. Праверана 30 снежня 2023.
- ↑ а б Крысціна Дробыш (руск.). Афиша.me. Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2023. Праверана 30 снежня 2023.
- ↑ Былая актрыса Купалаўскага Крысціна Дробыш расказала, як ее вербавалі ў эскорт Лукашэнкі . Новы Час (9 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2023. Праверана 30 снежня 2023.
- ↑ Купалаўка Крысціна Дробыш: «Мяне больш няма ў Беларусі» . Новы Час (19 снежня 2021). Праверана 30 снежня 2023.
- ↑ З трупы «Купалаўцаў» сыходзіць адна з галоўных зорак. Пагаварылі з ёй пра прычыны, цяжкую хваробу і працу ў эміграцыі . Zerkalo.io (27 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 022-06-27. Праверана 30 снежня 2023.
- ↑ Першы кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі ў Варшаве . Будзьма беларусамі! (16 верасня 2023). Праверана 30 снежня 2023.
- ↑ Зміцер Міраш. Бяляцкі, Бахарэвіч, Някляеў, Янкута... Выбралі дзесяць беларускіх кніжак 2023 года . Белсат (28 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2023. Праверана 31 снежня 2023.