Крысціян Абадо

нігерыйскі футбаліст

Крысціян Абадо (англ.: Christian Obodo, нар. 11 мая 1984, Вары, Нігерыя) — нігерыйскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Нігерыі (2004—2008).

Футбол
Крысціян Абадо
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 11 мая 1984(1984-05-11)[1][2] (39 гадоў) ці 31 студзеня 1985(1985-01-31) (39 гадоў)
Грамадзянства  Нігерыя
Рост 180 см
Вага 77 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2004 Італія Перуджа 62 (1)
2004—2005 Італія Фіярэнціна 33 (2)
2005—2012 Італія Удзінезэ 78 (6)
2010—2011   Італія Тарына 16 (1)
2011—2012   Італія Лечэ 23 (0)
2013 Беларусь Дынама (Мінск) 1 (0)
2014 Партугалія Альяненсі 13 (0)
2014—2015 Грэцыя Шкода (Ксанці) 28 (2)
2016 Румынія Канкордыя (К'яжна) 17 (4)
2016 Румынія Пандурый (Тыргу-Жыу) 9 (1)
2017 Грэцыя Апалон Смірніс 17 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2008 Нігерыя Нігерыя 22 (4)
Узнагароды і медалі
Кубкі афрыканскіх нацый
Бронза Егіпет 2006
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 верасня 2017.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 4 верасня 2017

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў кар’еру ў Нігерыі, але ўжо ў маладым узросце трапіў у італьянскую «Перуджу», дзе хутка замацаваўся ў аснове. З 2005 года доўгі час выступаў за «Удзінезэ». У 2010—2012 гадах аддаваўся ў арэнду, а другую палову 2012 года правёў без клуба ў статусе свабоднага агента.

У лютым 2013 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[3]. З-за траўмы прапусціў пачатак сезона 2013. Адзіны раз з’явіўся на полі 22 мая 2013 года ў матчы супраць «Белшыны». Пазней зноў трапіў у лазарэт, і імя Абадо з’яўлялася ў асноўным у сувязі са скандаламі[4]. У кастрычніку 2013 года кантракт з «Дынама» быў разарваны[5].

У лютым 2014 стаў іграком партугальскага клуба «Альяненсі»[6]. Улетку 2014 года перайшоў у чэмпіянат Грэцыі.

Міжнародная кар’ера правіць

Гуляў за нацыянальную зборную Нігерыі. У 2006 у яе складзе трапіў на Кубак афрыканскіх нацый, дзе атрымаў бронзавы медаль.

Зноскі

Спасылкі правіць